ААН распавяла, колькі цывільнага насельніцтва было забіта на Данбасе цягам 4 гадоў


Місія ААН у назіранні правоў чалавека ва Украіне падала апошнія звесткі пра колькасць ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва ў перыяд узброенага канфлікту на ўсходзе краіны.

З 14 красавіка 2014 года да 15 жніўня 2018 года былі зарэгістраваныя 2737 асобаў, якія загінулі праз ваенныя дзеянні на Данбасе, падае лічбы апублікаваны даклад місіі.

  • 1571 мужчына;
  • 966 жанчын;
  • 96 хлопчыкаў;
  • 48 дзяўчат;
  • 56 дарослых, пол якіх вызначыць не ўдалося.

Да гэтых лічбаў таксама трэба дадаць 298 чалавек, якія загінулі ў выніку збіцця 17 ліпеня 2015 года малайзійскага «Boeing’а». Беручы іх пад увагу, агульная колькасць складае прынамсі 3035 чалавек.

ЦГ belsat.eu

Стужка навінаў