ААН распачынае глабальны план па барацьбе з каронавірусам


Генеральны сакратар ААН Антоньо Гутэрыш абвясціў, што распачынае рэалізацыю глабальнага плана па барацьбе з каронавірусам. Адной з захадаў з’яўляецца гуманітарнае рэагаванне на суму ў памеры 2 млрд долараў, каб дапамагчы найбольш бедным краінам. Пра гэта Антоньо Гутэрыш паведаміў у Twitter.

Антоньо Гутэрыш заклікаў урады розных краінаў падтрымаць план барацьбы з каронавірусам у поўным абʼёме.

«Мы павінныя прыйсці на дапамогу мільёнам і мільёнам асобаў, якія здольныя абараніць сябе менш за ўсё. Калі на рэалізацыю гэтага плану будуць накіраваныя належныя сродкі, то гэта дазволіць выратаваць вялікую колькасць людзей», – сказаў генеральны сакратар ААН.

«Свет моцны толькі настолькі, наколькі моцная наша самая слабая сістэма аховы здароўя. Калі мы не зробім рашучых захадаў цяпер, то, баюся, вірус замацуецца ў самых неабароненых краінах, і ўвесь свет застанецца ўразлівым, пакуль вірус будзе працягваць цыркуляваць па планеце, нягледзячы на ​​межы», – указаў Антоньо Гутэрыш.

Hавiны
Генсакратар ААН заклікаў адмяніць санкцыі
2020.03.25 07:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў