«А1» праз каронавірус даў сваім абанентам бясплатны інтэрнэт


У сувязі з распаўсюдам каронавірусу ў Беларусі, кампанія «А1» вырашыла падтрымаць сваіх абанентаў. З 26 сакавіка да 31 жніўня аператар дасць сваім карыстальнікам бясплатны безлімітны інтэрнэт і доступ да відэасэрвісу «VOKA». Пра гэта ў сваім відэазвароце распавёў генеральны дырэктар «А1» Гельмут Дуз.

З 26 сакавіка да 31 жніўня кампанія «А1» запускае ініцыятыву #заставайсяонлайн. Паводле ініцыятывы, абаненты большасці тарыфных планаў кампаніі атрымаюць бясплатны базавы безлімітны інтэрнэт, а таксама доступ да папулярных фільмаў і серыялаў з медыятэкі відэасэрвісу«VOKA».

Скарыстацца прапановаю кампаніі змогуць карыстальнікі папулярных тарыфных планаў «Камфорт», «Стартавы». Абаненты гэтых тарыфных планаў змогуць бясплатна да 31 жніўня скарыстацца базавым пакетам «Безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 512 Кбіт / с».

Акрамя таго, для гэтых абанентаў (акрамя тарыфу «Стартавы») створаны бясплатны доступ да кантэнту «VOKA» на падпісцы «Фільмы і серыялы».

Hавiны
Запрацаваў новы механізм адпраўкі беларусаў з Масквы ў Беларусь
2020.03.25 21:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў