А як вы святкуеце Дзень Волі? Дзяліцеся паштоўкамі, перадавайце далей!


Да Дня Волі belsat.eu падрыхтаваў паштоўкі з Данбо – папулярным персанажам з японскай анімацыі. Святкуйма Дзень Волі разам!

Прапануем дзяліцца паштоўкамі, каб падказаць сябрам, як можна адзначыць Дзень Волі. Пішыце таксама свае варыянты!

Адсвяткаваць Дзень Волі з вернымі паплечнікамі – добрая ідэя!


 

А можна выйсці на вуліцу і адзначыць грамадою. Абы раптам не абвесцілі “снегаўборачную трывогу”.


 

Проста ў кампаніі сяброў – дзяліцеся добрым настроем!


 

Нават кот можа скласці нядрэнную кампанію.


 

Патаемны “сябар”? Можа ён ёсць, можа – няма?


 

Адзначаць можна смачна!

Сёння ў Менску беларуская апазіцыя плануе зладзіць святочны мітынг, збор удзельнікаў а 18 гадзіне ля будынку Акадэміі навук. На belsat.eu і ў эфіры тэлебачання можна будзе пабачыць онлайн сённяшняй акцыі.

Да святкавання Дня Волі далучацца і беларусы замежжа. У Празе пройдзе ўскладанне кветак да магілаў прэзідэнтаў БНР Пятра Крачэўскага і Васіля Захаркі (Альшанскія могілкі, а 13-й гадзіне). У Вільні памяць дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі а 12:30 ушануюць на могілках Росы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў