«А як прыедзе Лукашэнка – усё чыста». Жудасныя ўмовы для кароваў у Добрушскім раёне


Ферма «Уць» (Добрушскі раён)

Чытач Belsat.eu даслаў відэа, на якім паказаў жудасныя ўмовы для кароваў на гаспадарстве ў Добрушскім раёне.

Гаворка вядзецца пра ферму «Уць».

«Няхай людзі паглядзяць, якая ў Беларусі стабільнасць. Прыедзе Лукашэнка – усё чыста, а як нікога няма…», – каментуе аўтар відэа.

Таксама ён адзначае, што супрацоўніца фермы забараняла яму здымаць.

 

Месяц таму да «Белсату» звярнуліся жыхары вёскі Нахаў, што таксама на Гомельшчыне, і папрасілі дапамагчы ім выбрацца з цяжкога становішча.

Вяскоўцы распавялі пра бязладдзе ў мясцовай гаспадарцы, пра затрымліванне заробкаў, пра тое, што нават не бачылі сваіх працоўных дамоваў. Да таго ж мы даведаліся, што кароваў і цялятак на мясцовай ферме ўтрымліваюць у жахлівых умовах.

Глядзіце відэа:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў