«А ў цябе дакладна ёсць лекі?» Як інтэрнэт жартуе пра каронавірус


Галоўнае – не паддавацца паніцы і памятаць, што доля добрага гумару ніколі не зашкодзіць.

Каронавірус – галоўная тэма навінаў. Колькасць хворых па ўсім свеце дасягнула амаль 130 тысячаў чалавек, Сусветная арганізацыя здароўя назвала сітуацыю «пандэміяй» і заклікае людзей аберагаць сябе, мыць рукі, не кантактаваць з хворымі і працаваць з дому. Але калі не можаш нешта перамагчы – жартуй пра гэта. Мы зрабілі падборку лепшых мемаў пра каронавірус. І няхай у вас хаця б сёння будзе добры настрой.

Пачнем з нашага любімага: сумесі каронавірусу і Рэчы Паспалітай.

(Пераклад: злева – Каронавірус, справа – Літвавірус)

Не абышлі ўвагай і двухтыднёвы каранцін.

Пераклад: 2 тыдні каранціну – я – праца

Некаторыя інтэрнэт-карыстальнікі наракаюць, што з-за каронавірусу людзі забыліся пра іншыя праблемы.

(Пераклад: Свет – каронавірус, які забіў 3 людзей сталага веку – змены клімату ўжо забілі мільёны – кліматычныя змены, якія патэнцыйна могуць стаць канцом для чалавецтва)

Пацярпеў з-за новай эпідэміі Дзень Волі. Але ў інтэрнэце лічаць, што адмена была дарэмнай.

Не забываюцца і пра тое, што вакцыны ад каронавірусу пакуль што няма.

У некаторых мемах каронавірус – гэта гарэзлівы малады чалавек, які хоча пазнаёміцца.

Іранізуюць наконт таго, як каронавірус паўплываў начное жыццё.

Пераклад: злева – Берлін да каронавірусу, справа – Берлін зараз. Крыніца: me.me

У інтэрнэце шмат жартуюць наконт уплыву каронавірусу на вандроўкі.

Пераклад: звычайныя хворыя людзі – застаюцца ў ложку, людзі з каронавірусам – выпраўляюцца ў вандроўку. Крыніца: www.boredpanda.com

(Пераклад: каронавірус – ён як паста. Вынайшлі кітайцы, але італійцы распаўсюдзілі па свеце)

Шмат хто радуецца, што новая інфекцыя навучыць людзей прытрымлівацца базавых правілаў гігіены.

Таксама шмат гуляюць з падабенствам скарочанай назвы вірусу і папулярнай маркі піва.

(Пераклад: Піва «Карона» мяняе назву, каб пазбегнуць асацыяцыяў з выбухам каронавірусу)

Заклікаюць не баяцца сімптомаў.

Пераклад: хтосьці чхае ў 2019: «Будзь здаровы!», хтосьці чхае ў 2020-ым…
Крыніца: pikabu.ru

І самае важнае – памятаць, што…

Пераклад: алкаголь забівае каронавірус. Але памятайце, што гэта жарт. Крыніца: pesacheck.org

Ксенія Тарасевіч Belsat.eu

Стужка навінаў