«А ну, с*ка, закрый рот, або я цябе парву». У Магілёве пахавалі цыганку, памерлую пасля міліцэйскай аблавы




У магілёўскім пасёлку Грабянёва памерла 67-гадовая мясцовая цыганка Лідзія Юрчанка. Гэта адбылося праз тры дні пасля ўварвання ў ейную хату ўзброеных АМАПаўцаў. Жанчына хварэла на анкалогію, а беспасярэдняй прычынай смерці стала адарванне тромбу. Сваякі настойваюць, што нябожчыца не здолела перажыць стрэсу.

«Было ўсё дзесьці гадзіне а 10–11. Прыехалі, урокі зрабілі, пасядзелі хвілінаў 5, і я бачу машыны дзве вялікія пад‘ехалі. Кажу: «Бабуля, да нас машыны нейкія пад’ехалі». Бабуля кажа: «Можа, гэта да суседзяў». Потым выломліваюць дзверы, урываецца АМАП, кажуць класціся, ну, мат за мат і класціся. Мы ўсе ляглі», – распавядае ўнучка нябожчыцы.

Нагадаем, што ў ноч на мінулую пятніцу міліцыя масава вывезла жыхароў магілёўскага пасёлку Грабянёва ў мясцовае аддзяленне міліцыі. Затрыманне адбылося пасля таго, як міліцыянты знайшлі ў лесе пад Магілёвам цела інспектара ДАІ.

«Бабуля пачала крычаць: «Не палохайце дзяцей». А ён сказаў: «А ну, сука, закрый рот, або я цябе зараз парву». Брат вось мой, Вова, сказаў: «Бабуля, памаўчы». Таму, што спалохаўся, што яе пачнуць біць, а амапавец самы, ну такі ўкормлены, сказаў: «А ну, сука, закрый рот». І пісталет прыклаў да ягонай галавы. Мала таго, што пісталет, дык яны яшчэ, пакуль мы ляжалі, тапталіся па нам, разрывалі ўсё, што тут было. Яны яе давялі, што яна ўжо не вытрымала. Яны пра «Волгу» пыталіся, але ў нас ніколі такога не было…», – узгадвае дзяўчына.

Падчас міліцэйскай аблавы ў хаце Лідзіі Юрчанкі было чацвёра дзяцей: ад 8 да 14 гадоў.

«Яны мне хуткую не давалі выклікаць. Яны толькі выйшлі, я ўзяла тэлефон і выклікала хуткую. Пасля гэтага бабуля моцна скардзілася на сэрца, вельмі моцна. Ну і ўсё…», – кажа 14-гадовая ўнучка нябожчыцы.

Hавiны
«Гналі, як быдла»: ромы з Магілёва распавялі пра міліцэйскае бяспраўе
2019.05.21 17:48

22 траўня на афіцыйным YouTube-канал МУС з’явілася відэа затрымання цыганскага барона з Магілёву, які падазраецца ў гандлі метадонам.

ВІДЭА
У Магілёве затрымалі цыганскага барона, які падазраецца ў гандлі метадонам
2019.05.22 18:50

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў