Нападніка з бензапілой Улада Казакевіча асудзілі на 15 гадоў


Казакевіча асудзілі на максімальна магчымы для няпоўнагадовага тэрмін – 15 гадоў пазбаўлення волі. Гэты тэрмін хлопец будзе адбываць у калоніі агульнага рэжыму, нягледзячы на тое, што ягоныя бацькі настойвалі на лячэнні сына.

Суддзя Пётр Арлоў вынес прысуд па гучнай справе аб нападзе на ГЦ «Еўропа». Напярэдадні, падчас судовых спрэчак, дзяржабвінаваўца заявіў, што віна 18-гадовага Улада Казакевіча цалкам даказаная.


Справа былога студэнта першага курсу МІТСО, 18-гадовага Улада Казакевіча разглядалася ў Менскім гарадскім судзе.

Казакевічу пагражае да 17 гадоў. Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах КК, адзін з якіх лічыцца асабліва цяжкім: забойства, замах на забойства і хуліганства. Пракурор патрабуе для яго 15 гадоў зняволення.

Казакевіч прызнаў віну цалкам, аднак не павініўся. У апошняй прамове ён заявіў, што забіў мала людзей і шкадуе пра гэта.

У 2014 годзе Казакевічу паставілі дыягназ «шызоіднага расстройства асобы» і «ўмеранага дэпрэсійнага эпізоду». Ён некалькі разоў спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

За што судзяць

Першапачаткова зладзіць напад Уладзіслаў планаваў ва ўніверсітэце МІТСО, дзе вучыўся, аднак піла не завялася. На наступны дзень маладзён прыйшоў у гандлёвы цэнтр «Новая Еўропа» з мэтаю забіць як мага больш людзей ды ўзяць закладніка.

Паводле следства, 8 кастрычніка каля 17:30 Улад Казакевіч, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, зайшоў у гандлёвы цэнтр «Новая Еўропа» з чахлом для музычнага інструмента, заведзенай і гатовай да ўжывання бензапілой.

Абвінавачваны пасля затрымання

Падлетак выбіраў ахвяраў сярод працаўнікоў і наведнікаў гандлёвага цэнтру. Першай ён паспрабаваў забіць жанчыну, аднак тая змагла хутка адрэагаваць і ўцякла.

Другой жанчыне хлопец нанёс два ўдары бензапілой. Калі бензапіла заглохла праз тое, што ў ланцуг трапіла адзенне ахвяры, хлопец дастаў з чахла ад гітары кувалду і нанёс жанчыне ўдары, ад якіх яна памерла на месцы.

Відэа Следчага камітэту з месца трагедыі

Пасля абвінавачваны, працягваючы перамяшчацца па гандлёвым цэнтры, нанёс цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці двум жанчынам, якім пазней аказалі медычную дапамогу. Пацярпелымі прызнаныя тры жанчыны і сваякі загінулай.

Сваякі загінулай 43-гадовай прадавачкі Алёны Александронец патрабуюць скампенсаваць матэрыяльную і маральную шкоду, як і пацярпелая Аксана Вітвер. Агульная сума кампенсацыі – каля $ 140 тыс. Стан здароўя Аксаны дагэтуль складаны: чацвёрты месяц яна – на бальнічным, дактары не даюць гарантыяў, што траўмаваная рука адновіцца.

Чытайце таксама:

Стужка навінаў