«Рухавік у салоне»: з'явіліся падрабязнасці пра ДТЗ пад Валожынам


Увечары 18 кастрычніка на трасе М6 пад Валожынам маршрутка «Менск – Горадня» ўрэзалася ў бетонную агароджу, паведамляе autogrodno.by.

Удар быў такой сілы, што рухавік мікрааўтобуса апынуўся ў салоне.

http://belsat.eu/news/marshrutka-trapila-u-dtz-pad-valozhynam-motsna-patsyarpeli-pasazhyry/

66-гадовая пасажырка маршруткі загінула на месцы. Пазней у шпіталі памёр 71-гадовы мужчына. Паводле папярэдніх звестак, траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі яшчэ 14 асобаў. Сярод іх двое дзяцей і цяжарная жанчына. Усіх шпіталізавалі.

«Сваймі нагамі з рэшткаў аўтамабіля выйшлі толькі тры асобы, у тым ліку кіроўца маршруткі», – напісаў у сваім Facebook’у відавочца Валер Мінец.



ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў