99 дзён пратэсту. Марш смелых і руйнаванне плошчы Пераменаў

У Беларусі мінуў 99-ы дзень паслявыбарчых пратэстаў. Як прайшоў гэты дзень у падсумаванні belsat.eu

Марш смелых

У Менску прайшоў Марш смелых. Сілавікі яшчэ каля станцыі метро «Пушкінская» з ужываннем слезацечнага газу, святлошумавых гранатаў, гумавых куляў разагналі мітынгоўцаў. Пазней сілавікі ўчынілі напад на плошчу Пераменаў. Тут яны зруйнавалі народны мемарыял.

Сілавікі каля плошчы Пераменаў. Фота: Белсат
Сілавікі на Маршы смелых. Фота: Белсат
Марш смелых. Фота: Белсат
Марш смелых. Фота: Белсат

Нядобранадзейныя медыкі, бо спачуваюць збітым

Незалежныя медыі сёння апублікавалі аўдыё размовы начальніка ІЧУ на Акрэсціна з лекарам. Чалавек, які пазваніў у лякарню прадставіўся Ігарам Рыгоравічам Кенюхам, начальнікам ізалятару на Акрэсціна. І ён папрасіў прыбраць медыкаў, якія дазваляюць сабе спачуваць збітым вязням!

Начальнік ІЧУ лічыць нядобранадзейнымі медыкаў, бо тыя спачуваюць збітым вязням

Масавыя затрыманні

Падчас нядзельных акцыяў у Беларусі міліцыянты схапілі два дзясяткі журналістаў. У спісе затрыманых журналісты, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам». Праваабаронцам вядомыя прозвішчы 947 асобаў, якіх затрымалі.

«Душылі, пагражалі згвалціць, называлі шлюндрамі НЕХТЫ»: як сілавікі запалохвалі няпоўнагадовых студэнтак

СК belsat.eu

Hавiны