Як дапамагчы Змітру Дашкевічу, вырашалі на адмысловым круглым стале


Актывісты грамадзянскай ініцыятывы “За волю” збіраюцца распачаць кампанію салідарнасці, якая мае на мэце падтрымаць усіх палітзняволеных. Другою мэтаю кампаніі будзе адмена артыкулу 411 Крымінальнага кодэксу (“злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы”), паводле якога паўторна асудзілі Змітра Дашкевіча.

Выканаць план паводле 411-м.

Са словаў былога палітвязня Мікіты Ліхавіда, у калоніях строгага рэжыму існуюць разнарадкі на колькасць асуджаных, да якіх цягам года трэба ўжыць 411-ы артыкул. “Нават калі ўсе 100 % зняволеных будуць выконваць рэжым і патрабаванні адміністрацыі, – кажа актывіст, – усё адно знойдуць “ахвярных казлоў”, якіх прыцягнуць паводле гэтага артыкулу і дададуць тэрмін утрымання”. {movie}Мікіта Ліхавід: ёсць разнарадкі па арт. 411|right|6192{/movie}

На думку Ліхавіда, справа Дашкевіча ляжыць у палітычнай плашчыні, “яна высмактаная з пальца”. “Тое ж і з ужываннем 411-га артыкулу, – лічыць былы палітвязень. – Прычыны, праз якія яго асудзілі, таксама на паверхні. Улады баяцца, што Дзмітрый выйдзе на свабоду і будзе займацца тым, чым займаўся заўсёды, баяцца ягоных лідарскіх якасцяў”.

Артыкул 411 як інструмент ціску

“Мы абмяркоўваем пытанні, як спыніць у Беларусі дзеянне 411-га артыкулу КК, што трэба зрабіць, каб вызваліць і Дашкевіча, і астатніх палітзняволеных, якіх у нас 16 чалавек”, – паведаміла каардынатарка грамадзянскай ініцыятывы “За волю” Ганна Шапуцька.

“За волю” прапаноўвае пачаць музычны марафон салідарнасці, які пачнецца ў Беларусі ды працягнецца ў еўрапейскіх краінах. Другая ідэя – зрабіць шэраг відэазваротаў вядомых людзей Беларусі да ўладаў і еўрапейскіх палітыкаў з патрабаваннем вызваліць палітвязняў.

Таксама актывісты заклікалі сваякоў усіх палітвязняў далучыцца да кампаніі, згадваючы прыклад жонкі ды дачкі Аляксандра Казуліна, якія ўдзельнічалі ва ўсіх акцыях падтрымання палітзняволенага. {movie}Ганна Шапуцька пра дапамогу Дашкевічу|right|6193{/movie}

28 жніўня Глыбоцкі раённы суд на закрытым паседжанні ў калоніі № 13 гэтага райцэнтру прызнаў Дашкевіча вінаватым у “злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы” (частка 1 артыкулу 411 Крымінальнага кодэксу) і прысудзіў яго да года пазбаўлення волі. У тэрмін пакарання ўлучылі чатыры месяцы, якія апазіцыянеру заставалася адбыць у калоніі паводле першай крымінальнай справы. Такім чынам, выйсці на волю Зміцер зможа 28 жніўня 2013 года.

belsat.eu

Стужка навінаў