У Паўднёвай Карэі палююць на прывідаў


Жыхары азіяцкай краіны блукаюць па начах з надзеяй, што добры спалох дапаможа ім заснуць у спякотную ноч.

У Паўднёвай Карэі ўсталявалася надзвычай гарачае надвор’е. Паветра награецца настолькі, што ад спёкі шмат якія людзі не могуць спаць нават ноччу. Каб справіцца з бессанню, шматлікія гараджане адпраўляюцца ў глухія вёскі, дзе спадзяюцца напаткаць прывід і моцна напалохацца. Гэта, запэўніваюць яны, гарантуе добры сон пры любым надвор’і.

Каб дапамагчы гарадскім турыстам заснуць, вясковыя жыхары часам самі выступаюць у ролі прывідаў, апранаючы белыя лахманы і палохаючы аматараў вострых пачуццяў. {movie}У Паўднёвай Карэі палююць на прывідаў|right|6191{/movie}

Самым папулярным прывідам у Паўднёвай Карэі лічыцца дух цнатлівай дзяўчыны, які звычайна мае доўгія валасы і носіць традыцыйнае жалобнае адзенне. Духі нявінніц, як падаецца ў карэйскім вусным фальклоры, звястуюць бяду і папярэджваюць пра няшчасце.

«Паводле канфуцыянскіх вераванняў, незамужняя жанчына разглядаецца як дзіўная і ненармальная з’ява. Калі жанчына памерла незамужняю, то ейны прывід лічыўся самым дрэнным і шкодным. Такім чынам, прывіды незамужніх дзяўчат былі самыя заганныя», – кажа прафесарка карэйскай літаратуры Пэк Мун Ім з універсітэту Ёнсэй.

Апавяданні аб прывідах – гэта папулярныя творы карэйскага вуснага фальклору, а ў 1960–1980-я гг. гэтая тэма знайшла адлюстраванне ў карэйскім нацыянальным кінематографе.

belsat.eu

Стужка навінаў