Вяскоўцы здымаюць пра сябе рэкламныя ролікі на YouTube


БРСМ прыдумаў, як прыцягнуць моладзь у аграгарадкі.

Конкурс “Найлепшы сельскі падворак”, які праводзіць БРСМ, – частка рэспубліканскага праекту “Уладар сяла – 2012”. Удзельнікі дасылаюць відэаролікі, у якіх распавядаюць пра сваю прысядзібную гаспадарку. Тыя, хто перамог на абласным узроўні, паспрачаюцца за тытул “Добры гаспадар” на рэспубліканскім.

Найлепшую гаспадарку мусяць вызначыць наведнікі каналу YouTube. Узнагароджваць пераможцаў будуць на рэспубліканскіх “Дажынках-2012” у Горках.

Стужка навінаў