Змітра Дашкевіча этапавалі ў Віцебск


Пра тое, што палітвязня сёння ўначы чакае этап у Віцебскае СІЗА-2, паведаміла на „Facebook” ягоная нявеста Наста Палажанка.

Перавод у іншае месца звязаны з новым прысудам. „Этап – самае паскуднае, што можа быць у жыцці зняволеннага. Апошні этап быў сапраўдным катаваннем для Зьмітра і Саннікава, каторых сустрэлі ў адных і тых жа прэс-хатах Віцебскага СІЗА”, – напісала Наста Палажанка.

Яна папрасіла падтрымаць Змітра паштоўкаю, тэлеграмаю або малітваю. Адрас: г. Віцебск, Гагарына 2, СІЗА-2, 210026.

Вызваліць лідара «Маладога Фронту» і іншых палітвязняў заклікаў у сваім звароце да Аляксандра Лукашэнкі вядомы расейскі драматург і рэжысёр Аляксандр Адабаш’ян.

«Ці трэба павялічваць тэрміны тым, хто ўжо ў турме? Ці трэба пагаршаць умовы ўтрымання ў ёй тым, хто і так пакутуе ад нягодаў пазбаўлення волі? Паверце, усім тым, хто ў меру сваіх магчымасцяў стараецца тлумачыць, кожны на сваім узроўні, што Беларусь – краіна, дзе жывуць цудоўныя людзі, гэтыя факты, мякка кажучы, не дапамагаюць», – напісаў ён.

Падтрымаў палітвязня і сэр Том Стопард — брытанскі драматург, рэжысёр, кінасцэнарыст і крытык. Ён сфатаграфаваўся, трымаючы ў руках плакат з фотаздымкам Змітра Дашкевіча.

Лідара «Маладога Фротну» затрымалі напярэдадні Плошчы-2010, абвінавацілі ў збіцці мінакоў і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Ён меўся выйсці на волю ў снежні. Аднак улетку ў дачыненні да яго распачалі новую крымінальную справу – за непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы. 28 жніўня закрыты суд працягнуў тэрмін зняволення да 28 жніўня 2013 г.

belsat.eu

Стужка навінаў