Дзень беларускага пісьменства ў расейскамоўным атачэнні


У Глыбокім праходзяць урачыстасці з нагоды Дня беларускага пісьменства. Шмат якія надпісы на іх зробленыя па-расейску.

Сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства ў Глыбокім, хоць частка імпрэзаў прайшла яшчэ ўчора.

На сёння запланаванае адкрыццё скверу славутых землякоў-глыбачанаў, сярод якіх Вацлаў Ластоўскі, Язэп Драздовіч ды Ігнат Буйніцкі. На галоўнай сцэне ўзнагародзяць пісьменнікаў – пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на найлепшы літаратурны твор. Можна будзе таксама паслухаць канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г. Цітовіча, выступы творчых калектываў вобласці і замежных гасцей, а таксама пазнаёміцца з моладзевым праектам «Час выбраў нас».

У праграме свята – маштабны фестываль кнігі і прэсы, а таксама шматлікія тэатральныя прадстаўленні і спартовыя забавы.

Напярэдадні свята ў Глыбокім адбыўся рамонт чыгуначнай станцыі. Да Дня беларускага пісьменства беларускамоўную назву станцыі замянілі на расейскі адпаведнік.

Адмыслова да свята быў створаны сайт, аднак усе матэрыялы на ім спачатку падаваліся толькі на расейскай мове. Зусім нядаўна сайт пад ціскам грамадскасці перарабілі па-беларуску.

Сярод назваў гандлёвых кропак, прадпрыемстваў і арганізацыяў, якія бяруць удзел у Дні беларускага пісьменства, – парадаксальна таксама вельмі шмат надпісаў па-расейску.

belsat.eu

Стужка навінаў