«Студыя «Белсат» – новая якасць каналу


10 верасня “Белсат” прадстаўляе новую якасць падачы інфармацыі. У трохгадзінным інфармацыйна-публіцыстычным блоку журналісты каналу ў наўпроставым эфіры, трымаючы руку на пульсе, распавядуць вам, чым жыве краіна.

Сяргей Падсасонны, галоўны рэдактар інфармацыйнага блоку: “Студыя “Белсат” – гэта абсалютна новая з’ява ў інфармацыйнай прасторы беларускага тэлебачання. Гэта тое, чаго яшчэ ніколі не было ў Беларусі. Мы пакажам абсалютна новы прадукт – цягам трох гадзінаў будзем распавядаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі ды свеце, з самымі свежымі каментарамі ў жывым эфіры. Студыя “Белсат” – гэта інтэрактыў з нашымі гледачамі, кожны атрымае слова”.

Гледачы змогуць непасрэдна ўдзельнічаць у праграме, задаючы пытанні ды дасылаючы меркаванні на тэлефонны нумар +48-537-063-207

Аліна Коўшык, вядоўца: “Гэта новая эпоха ў развіцці нашага тэлебачання. Гэта новы крэатыўны праект, які азначае тое, што інфармацыя будзе пераважаць на нашым канале. Мы будзем імкнуцца да таго, каб паказаць гледачам як мага больш аператыўна тое, што адбываецца ў нашай краіне і за яе межамі”.{movie}«СТУДЫЯ «БЕЛСАТ». Анонс |right|6118{/movie}

У “Студыі “Белсат” знойдзецца месца і інфармацыі, ў праграме “Не прапусці”, пра тое, якіх прэм’ераў на нашым канале проста нельга прапусціць. А дзень падсумуюць палітолаг Уладзімір Мацкевіч і культуролаг Максім Жбанкоў у праграмах “Размова Мацкевіча” і “Размова Жбанкова”.

Аляксей Дзікавіцкі, кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграмаў: “Мы хацелі, каб людзі з такім аўтарытэтам, як ва Уладзіміра Мацкевіча ці Максіма Жбанкова, былі ў эфіры штодзённа, і не толькі перадавалі інфармацыю, але ў пэўным сэнсе тлумачылі яе разам з гасцямі”.

Запрашаем на інфармацыйна-публіцыстычны блок “Студыя “Белсат” ад 10 верасня, старт – а 19:00.

Стужка навінаў