98-ы дзень пратэсту. Стыхійныя народныя мемарыялы і пераслед пратэстоўцаў


14 лістапада стаў 98-м днём паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі. Belsat.eu падводзіць вынікі дня.

Беларусы ўшаноўваюць памяць Рамана Бандарэнкі

У многіх гарадах краіны з’явіліся народныя мемарыялы, на якіх людзі ўшаноўваюць памяць Рамана Бандарэнкі. Мемарыялы памяці Рамана зʼявіліся ў Баранавічах, Ляхавічах, Горадні, у многіх раёнах Менску. Пры гэтым невядомыя вандалы на працягу дня нішчылі знічы ды кветкі, але неабыякавыя жыхары аднаўляюць мемарыялы. Міліцыянты перашкаджаюць людзям збірацца. Цягам дня адбываліся кропкавыя затрыманні.

Плошча Пераменаў пераўтварылася ў народны мемарыял, прысвечаны Раману Бандарэнка. Мужчына памер напярэдадні вечарам у шпіталі пасля брутальнага затрымяння і збіцця невядомымі. Менск, Беларусь. 13 лістапада 2020 году.
Фота: TК / Белсат

Стала вядома, хто мог забіць Рамана Бандарэнку

Рэдакцыя беларускай Tribuna правяла ўласнае расследаванне. Паводле іхных звестак, да трагедыі могуць мець дачыненне старшыня беларускай федэрацыі хакею Дзмітрый Баскаў, шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскаму боксу Дзмітрый Шакута.

«Трыбуна» піша, што Шакуту ў масцы апазналі людзі, знаёмыя са светам адзінаборстваў – і па голасе, і па бачным кавалку твару. Таксама на нападніку – шэры спартовы касцюм з эмблемаю, які носіць Дзмітрый Шакута, і чорныя красоўкі з белаю падэшвай, як у Шакуты.

Аб’ектыў
Спартоўцы Лукашэнкі і смерць Рамана Бандарэнкі
2020.11.14 22:02

Былы чэмпіён Дзмітрый Шакута служыў у вайсковай частцы № 3214 спецназу ўнутраных войскаў, а цяпер працуе там інструктарам спецпадрыхтоўкі. У той жа частцы калісьці служыў і забіты Раман Бандарэнка.

Вызваленне журналістаў

На волю выйшаў Зміцер Солтан, журналіст, які супрацоўнічае з «Белсатам». Ён правёў у няволі 13 дзён за працу на маршы 1 лістапада.

Вядома, што Змітра моцна збілі пры затрыманні.

На волі таксама і журналіст Белапан Павел Дабравольскі.

Падпал лецішча экс-дырэктара РНПЦ «Кардыялогія»

На лецішчы былога кіраўніка Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру «Кардыялогія» Аляксандра Мрочака здарыўся пажар. Згарэлі частка дома, падвал, лазня і альтанка. Падпальшчыкі пакінулі для акадэміка ляльку з акрываўленымі вачыма, прышпіленую да крэсла скальпелем, і цыдулку з пагрозамі.

Фота: перададзена ў рэдакцыю TUT.by сям’ёй Аляксандра Мрочака

СК пачаў крымінальную справу паводле ч.2 арт. 218 КК за падпал лецішча Аляксандра Мрочака.

Дзясяткі тысячаў рэпрэсаваных

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне са спасылкай на ўнутраныя справаздачы МУС паведамляе, што з 9 жніўня і да 3 лістапада ў Беларусі затрымалі больш за 25 800 чалавек за «парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і ўчыненне іншых правапарушэнняў пры іх правядзенні». За гэты ж час супрацоўнікі склалі больш за 24 тыс. адміністрацыйных пратаколаў.

Hавiны
З 9 жніўня да 3 лістапада міліцыянты затрымалі амаль 26 тысячаў асобаў
2020.11.14 17:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў