АГП пайшла ў народ


Эмацыйны выступ лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Вяснянцы сабраў усяго каля трох дзясяткаў чалавек, аднак палітык упэўнены: плён ад такіх сустрэчаў ёсць.

{movie}Выступ Лябедзькі|left|6092{/movie}Анатоль Лябедзька і вядомы незалежны рэжысёр Юрый Хашчавацкі заклікалі менчукоў байкатаваць парламенцкія выбары. Інтарэс людзей выклікалі таксама разважанні пра эканамічную сітуацыю – некаторыя мінакі спыняліся, каб паслухаць прадстаўнікоў апазіцыі.

Тым часам у Юрыя Хашчавацкага завязалася дыскусія з прыхільніцаю ўладаў. “Чаму ў Польшчы харчы ў два разы таннейшыя?” – запытваўся Хашчавацкі. “А чаму вы вырашылі, што ў той краіне лепш? Там, напэўна, хоць штосьці, але горш!” – атрымаў рэзонны адказ рэжысёр. Хоць дыскусія і была гарачая, у выніку бакі засталіся пры сваім.

“Я люблю размаўляць з людзьмі, я задаволены, – заявіў Анатоль Лябедзька пасля свайго выступу. – Калі сёння некалькі дзясяткаў чалавек панясуць нашае пасланне да людзей – гэта добры вынік”.

{movie}Юрый Хашчавацкі палемізуе з прыхільніцай Лукашэнкі|left|6091{/movie}“Я гляджу на твары людзей – не ўсе згодныя з намі, але тым не менш, я бачу твары жывых людзей, якія жыва цікавяцца сітуацыяй. І калі Анатоль прамаўляў, мне падалося, што шмат хто зразумеў яго, і я думаю, што гэта добра”, – рэзюмаваў Хашчавацкі.

belsat.eu

Стужка навінаў