У Менску затрымалі адміністратараў апазіцыйных суполак сацыяльнай сеткі «Вконтакте» (дадалося відэа)


Затрыманыя Павел Еўціхіеў, Раман Пратасевіч, Сяргей Бяспалы і Андрэй Пратасевіч і адміністратары суполкі “Ляпіс Трубяцкой – бясплатны канцэрт у Менску”.

Першым прыйшлі да Паўла Еўціхеева. Да ягонай маці завіталі супрацоўнікі ў цывільным і запатрабавалі праехаць да дому сына. Каля пад’езду іх чакалі чацвёра працаўнікоў КДБ.

У кватэры ў прысутнасці жанчыны яны дапыталі ейнага сына.

Іх цікавіла дачыненне Паўла да інтэрнэт-суполкі “Вконтакте” “Ляпіс Трубяцкой – бясплатны канцэрт у Менску”, а перадусім паролі ад яе. Хлопец адмовіўся даць патрэбныя працаўнікам КДБ звесткі, пасля чаго яны выклікалі міліцыянтаў з Кастрычніцкага РУУС, якія забралі з сабою Паўла і ягоны камп’ютар. {movie}Маці Еўціхеева: я лічу, што майго сына скралі|right|6097{/movie}

“Калі Паўла пачалі забіраць з кватэры, я ўстала ў дзвярах і сказала, што не адыду, пакуль яны не пакажуць пасведчанняў. Яны мне пагражалі, што арыштуюць і мяне за супраціў, але я настаяла. Звесткі аднаго пасведчання на імя працаўніка МУС Аляксандра Аляксандравіча Макарава я запісала. Пры гэтым ніякіх папераў складзена не было”, – паведаміла маці Паўла Еўціхеева.

Са словаў жанчыны, чэкісты ўвесь час перагаворваліся. З размовы было зразумела, што яны арыштоўваюць людзей па ўсім Менску – кагосьці ўжо ўзялі, за кімсьці паехалі ва Уручча, кагосьці яшчэ плануюць затрымліваць.

Як паведаміў адзін з адміністратараў суполкі “Надакучыў нам гэты Лукашэнка”, яны ўжо звязаліся з тэхнічнаю падтрымкаю “Вконтакте” і паведамілі пра ўзлом групы, аднак да гэтага часу адказу не атрымалі.

belsat.eu

Стужка навінаў