Пачаўся 69-ы Венецыянскі кінафестываль. Агляд падзеяў культуры


Доўгачаканая падзея ў свеце кінематографу: сёння пачаў працу 69-ы Венецыянскі кінафестываль. Адкрывае конкурсную праграму расейская стужка „Здрада” Кірыла Сярэбрэннікава, яна будзе супернічаць з 17 іншымі фільмамі.

І хоць самыя чаканыя прэм’еры знялі амерыканскія рэжысёры (гэта “Майстар” Пола Томаса Эндэрсана і “Да захаплення” Тэрэнса Маліка), але Галівуду на сёлетнім фестывалі мінімум. Ні “Анна Карэніна” з Кіэрай Найтлі ў галоўнай ролі, ні “Вялікі Гэтсбі” з Леанарда ДыКапрыё – у конкурсную праграму не ўвайшлі, затое ў ёй значацца стужкі японца Такэсі Кітано, карэйца Кіма Кі Тука ды фільмы з Ізраілю, Філіпінаў і Еўропы. Кінафестываль на італьянскай выспе Лідо працягнецца да 8 верасня, журы сёлета ўзначаліць амерыканскі рэжысёр Майкл Мэн.

Іншыя тэмы: у Менску пахавалі Якава Навуменку. Вызначыліся пераможцы чэмпіянату свету па танга.

belsat.eu

Стужка навінаў