Мацкевіч: Санкцыяў з Пефціева не здымуць


Эксперт лічыць, што мільярдэр меў спосабы, каб з Беларусі кіраваць еўрапейскімі рахункамі, а праз літоўскі суд імкнуўся пазбавіцца ад усіх еўрапейскіх санкцыяў.

Паплечнік Лукашэнкі Уладзімір Пефціеў, якога называюць таксама адным з галоўных спонсараў беларускага рэжыму, выйграў справу ў Віленскім судзе супраць літоўскага МЗС. Пефціеў, на якога распаўсюджваюцца санкцыі Еўразвязу, звярнуўся ў суд з просьбай адмяніць рашэнне ЕЗ аб замарожванні ягоных асабістых рахункаў у еўрапейскіх банках. Суд стаў на бок Пефціева, вырашыўшы адмяніць блакаванне грошай.

Палітолаг Уладзімір Мацкевіч лічыць, што станоўчы вырак Віленскага суда не можа разглядацца як падстава для адмены санкцыяў у дачыненні беларускага мільярдэра. {movie}Мацкевіч: Санкцыяў з Пефціева не здымуць|right|6073{/movie}

Эксперт зазначыў, што Пефціеў мог маніпуляваць сваймі літоўскімі рахункамі праз афшорныя кампаніі ды афшорныя краіны – для гэтага было зусім неабавязкова звяртацца ў суд. Пефціеў меў на мэце, хутчэй, адмену санкцыяў, але рашэнне літоўскага суда пакуль аніяк не можа на гэта паўплываць.

Мацкевіч падкрэсліў, што рашэнне суда ў справе Пефціева сведчыць пра наяўнасць у Літве незалежнай судовай сістэмы, якая не падпарадкоўваецца палітычным рашэнням і выносіць свае прысуды толькі на падставе доказаў і фактаў. «Мы пераносім свае пачварныя ўяўленні пра беларускі суд, але гэтага не варта рабіць», – пераконвае палітолаг.

Літоўскія прыхільнікі беларускага рэжыму, якія маюць нейкія гаспадарчыя інтарэсы ў Беларусі, не маюць у Літве ўплыву на суд – мяркуе эксперт. «Лобі і ўплыў беларускага рэжыму вельмі значныя ў Літве. Гэта тычыцца рашэнняў, якія прымае парламент, а таксама ціску на пэўных чыноўнікаў, – сказаў Мацкевіч. – Але ў выпадку Пефціева не трэба абвінавачваць нейкае лобі, бо гэта рашэнне незалежнага суда».

belsat.eu

Стужка навінаў