Надзея Ермакова ў дзясятцы найгоршых кіраўнікоў цэнтрабанкаў


Старшыня праўлення Нацыянальнага банку Беларусі Надзея Ермакова ўвайшла ў дзясятку найгоршых кіраўнікоў цэнтрабанкаў у рэйтынгу, які апублікавала міжнародная арганізацыя «Global Finance».

Працу кіраўнікоў цэнтрабанкаў па ўсім свеце «Global Finance» ацаніла, выставіўшы кожнаму з іх ацэнку ў катэгорыі ад А (адпавядае найвышэйшаму балу, «пяцёрцы») да D («двойка»). Ацэнкі атрымалі кіраўнікі 50 цэнтрабанкаў.

Галоўнымі крытэрыямі, згодна з якімі «Global Finance» ацэньвала дзейнасць кіраўнікоў цэнтрабанкаў, былі ўменне кантраляваць узровень інфляцыі, выконваць эканамічныя задачы і максімальна эфектыўна кіраваць адсоткавымі стаўкамі.

Топ-10 найгоршых кіраўнікоў цэнтрабанкаў, паводле версіі «Global Finance», узначаліла Мэрсэдэс Марко дэль Понт (Аргентына) з ацэнкаю D. Затым ідуць кіраўнікі цэнтрабанкаў Эквадору , Японіі (С-), Індыі (С), Вугоршчыны (С), Паўднёвай Карэі (С), Беларусі (С), ПАР (С), В’етнаму (С) і Лівану (С).

Найлепшымі прызнаныя кіраўнікі цэнтрабанкаў Канады, Аўстраліі, Ізраілю, Малайзіі, Філіпінаў, Тайваню, Мексікі, Чылі, Расеі ды Нігерыі.

«Мы маем справу з адным з самых цяжкіх перыядаў у гісторыі, так што кіраўнікі цэнтральных банкаў ацэньваліся паводле самых жорсткіх крытэрыяў», – адзначаецца ў заяве «Global Finance».

belsat.eu

Стужка навінаў