Ігар Кузняцоў: Маштаб сталінскіх рэпрэсіяў замоўчваюць


«Афіцыйная лічба, што ў Беларусі за гады рэпрэсіяў расстралялі 30–35 тыс. чалавек, не адпавядае рэчаіснасці. Паводле нашых падлікаў, яна заніжаная ў 7–8 разоў», – гаворыць гісторык Ігар Кузняцоў.

У межах правядзення дзён памяці, прысвечаных 75-й гадавіне пачатку «вялікага тэрору» 1937 г. у Савецкім Саюзе, у Менску 28 жніўня адбыўся тэматычны вечар памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Мэта вечару – не толькі прыцягнуць увагу да ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі, але і апублікаваць новую інфармацыю пра іх. «У нас у Беларусі арыгінальнае «раздзяленне памяці» – ахвяраў нацызму можна ўспамінаць, можна ставіць мемарыяльныя знакі, але пра ахвяраў сталінізму – ані слова, уся інфармацыя літаральна скрытая. Такое недапушчальна для цывілізаваных дзяржаваў», – заявіў Кузняцоў. {movie}Ігар Кузняцоў пра ахвяраў рэпрэсій|left|6067{/movie}

Ён адзначыў, што дата 23 жніўня з нядаўняга часу лічыцца Днём памяці ахвяраў нацызму і сталінізму, нягледзячы на пастаянныя спрэчкі пра раўнацэннасць двух рэжымаў. «Колькасць ахвяраў сталінізму ў сукупнасці большая, чымся ахвяраў нацызму. Але лічбы не маюць значэння. Гэта сімвалічны дзень, у які ўсе павінны ўспамінаць ахвяраў двух таталітарных антычалавечных рэжымаў», – мяркуе гісторык.

belsat.eu

Стужка навінаў