Выступ апазіцыйнага кандыдата не пусцілі ў эфір


Улады баяцца заклікаў байкатаваць парламенцкія выбары.

Васіль Палякоў, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, балатуецца па Савецкай акрузе № 34 у Гомлі. Ягоны зварот да выбарнікаў быў запісаны на гомельскім тэлебачанні, але так і не трапіў у эфір.

«Запіс на тэлебачанні прайшоў нармальна, ніякіх прэтэнзіяў да майго выступу не было, ніхто не папярэджваў, што выступ не пакажуць па тэлебачанні. Але гэта было чакана пасля з’яўлення рашэння назіральнай рады пры Цэнтрвыбаркаме аб забароне выхаду ў эфір выступленняў шэрагу кандыдатаў ад АГП», – заявіў Палякоў.

«Нервовая рэакцыя ўладаў на заклікі не хадзіць на выбары зразумелая, – працягвае палітык. – Яшчэ ніколі выбары не былі такія нецікавыя людзям, і мала хто збіраецца ў іх браць удзел, а тут яшчэ апазіцыянеры заклікаюць не хадзіць. Вось улада і вырашыла ўсё спыняць з самага пачатку».

ЦВК забараняе агітаваць за байкот

{movie}Мікалай Лазавік: нельга агітаваць за байкот|left|6065{/movie}Пра тое, што выступленні кандыдатаў у дэпутаты, якія заклікаюць да байкоту выбараў, па тэлебачанні і радыё транслявацца не будуць, заявіў 28 жніўня сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік.

Паводле чыноўніка, агітацыя за байкот не ўпісваецца ў рамкі перадвыбарнай агітацыі. «Таму было б неразумна з боку дзяржавы, – патлумачыў Мікалай Лазавік, – калі б яна арганізоўвала выбарчую кампанію, траціла на гэта вялікія грошы, а потым давала магчымасць апанентам выкарыстоўваць эфірны час для правядзення агітацыі супраць гэтага дзяржаўнага мерапрыемства, гэта значыць праводзіць антыдзяржаўную палітыку».

belsat.eu

Стужка навінаў