97-гадовы ветэран паўтарыў свой скок з парашутам у небе Нармандыі


Святкаванне высадкі ў Нармандыі.
Фота: REUTERS/Pascal Rossignol/FORUM

Францыя і Вялікая Брытанія пачалі святкаваць 75-ю гадавіну адкрыцця Другога фронту ў Еўропе.

Ветэран дэсантных войскаў ЗША паўтарыў скок, які ён здзейсніў роўна 75 гадоў таму. Гадавіну высадкі саюзных войскаў у Нармандыі 97-гадовы Том Райс адзначыў удалым прызямленнем каля мястэчка Карэнтан. Дэсант у Карэнтане 6 чэрвеня 1944 года стаў адным з першых эпізодаў аперацыі «Оверлорд» – вызвалення паўночнай Францыі ад нямецкіх войскаў.

Сёння каля гэтага мястэчка высадзіліся 300 амерыканскіх вайскоўцаў і аматараў парашутнага спорту ва ўніформе часоў другой сусветнай вайны. Для дэсантавання яны выкарысталі армейскія парашуты эпохі Другой сусветнай.

Святкаванне высадкі ў Нармандыі.
Фота: REUTERS/Christian Hartmann/ FORUM

Самалёты з парашутыстамі вылецелі з Вялікай Брытаніі, якая адзначае гадавіну высадкі ў Нармандыі на самым высокім узроўні. Ва ўрачыстасці ў горадзе Портсмут удзельнічала каралева Елізавета ІІ, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэзідэнт ЗША Доналд Трамп і яшчэ 12 сусветных лідараў. Кіраўніка Расеі на святкаванні не запрасілі.

АП belsat.eu

Стужка навінаў