Уцячы з СССР


У Латвіі піянерская гульня «Зарніца» атрымала другое жыццё і новы ідэалагічны падтэкст. Ролевая гульня «Уцячы з СССР» набывае папулярнасць сярод мясцовай моладзі.

Усё, як і за часоў жалезнай заслоны: патрулі савецкіх «памежнікаў», шэрыя закінутыя вайсковыя ўмацаванні і група з шасці чалавек, што ўцякаюць у бок Швецыі.

Дакладнай інфармацыі пра колькасць спробаў уцячы праз Балтыйскае мора з Латвійскай ССР няма, вядома толькі, што большасць не ўдалася. Апошняя вядомая спроба адбылася ў 1984 г., калі пара з некалькімі дзецьмі выцягнула лодку ў мора і паплыла ў бок Швецыі. Аднак праз моцны вецер яны збіліся з курсу і замест нейтральных водаў трапілі да савецкіх памежнікаў.

«Штораніцу а 9:00 пільныя савецкія памежнікі патрулявалі ўздоўж усёй берагавой лініі. Яны таксама шукалі сляды ўцекачоў. Калі знаходзілі, то імгненна падымалі трывогу, і ўся памежная ахова і флот шукалі ўцекачоў. Практычна ніхто не ўцёк. Іхны далейшы лёс, вядома, быў даволі сумны», – распавядае арганізатар гульні Крыстэрс Крафтс.

Большасць сённяшніх «уцекачоў» нават не памятае савецкіх часоў. Як і ў звычайных «гарадскіх гульнях», каманда з 5–10 чалавек мае паслядоўна выканаць шэраг заданняў і не трапіцца «памежнікам». У выпадку поспеху яны атрымліваюць сертыфікат, які пацвярджае іхныя ўцёкі з СССР, і ўзнагароду ў выглядзе заходніх прадуктаў: «Фанта», шакаладныя батончыкі і г. д.

belsat.eu

Стужка навінаў