Вольга Гаварцова перагуляла другую ракетку свету


Беларуская тэнісістка з 82-ім месцам у рэйтынгу выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Нью-Гэйвэне (ЗША) з прызавым фондам 637 тыс. долараў.

21 жніўня ў другім коле яна перамагла Агнешку Радваньску з Польшчы – 6:0, 2:1 (адмова).

Наступнаю саперніцаю Гаварцовай будзе расяянка Марыя Кірыленка (14).

У асноўную сетку спаборніцтваў прадстаўніца Беларусі трапіла з кваліфікацыі, дзе перамагла вугорку Грэту Арн (122) – 6:2, 6:0, украінку Вольгу Саўчук (206) – 6:0, 6:3 і расяянку Веру Душэвіну (105) – 5:7, 6:2, 7:5.

У першым раўндзе Гаварцова зноў сустрэлася з Душэвінаю, якая атрымала статус «lucky looser» («шчасліўца-пераможанага»), і ўзяла верх – 6:7 (5:7), 6:4, 6:2.

belsat.eu

Стужка навінаў