Гонкі «пры парадзе». Агляд падзеяў культуры


Больш за 750 чалавек змагаліся за перамогу ў чэмпіянаце свету ў гонках на складных роварах. Спаборніцтвы прайшлі ў графстве Оксфардшыр у Вялікай Брытаніі. Пачалася ж гонка з забегу ды як найхутчэйшага складання свайго двухколавага памочніка. Былі і іншыя адметнасці.

СЬЮЗАН ТОДЗІ, УДЗЕЛЬНІЦА ГОНАК З ЗША:
“Гэта штосьці ўнікальнае: мы надзяваем пінжакі, каб ехаць роварам, яны хочуць, каб мы былі адзетыя гэтак, як ездзім на працу. Гэта весела і шалёна”.

Сапраўды, складныя ровары брытанцы выкарыстоўваюць пераважна на тое, каб даязджаць да працы. Але траса – 13 кіламетраў, гэта два колы вакол палацу Блэнім – можа быць, не для ўсіх звыклая, ды яшчэ ў такім тэмпе.

УДЗЕЛЬНІКІ ГОНАК:
“Вельмі прыемна, вы бачыце, як я пацею – я зняможаны, але гэта выдатна. Гэта група вар’ятаў. Я люблю гэта!”
“Цудоўна – чацвёрты год яшчэ лепш, чым раней, нават у такую спёку і ў гэтым бязглуздым капелюшы”.

Другі год запар у чэмпіянаце перамог Майкл Гатчынсан з Паўночнай Ірландыі, які разам з залатым медалём атрымаў новенькі складны ровар.

Іншыя тэмы: сплыў па Нёмне на плыце пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Чаму балаклавы набылі папулярнасць сярод кітаянак?

belsat.eu

Стужка навінаў