Каму цікавыя парламенцкія выбары?


Медыя-эксперты Беларускай асацыяцыі журналістаў прыйшлі да высновы, што блізкія парламенцкія выбары не цікавяць не толькі дзяржаўных СМІ, але і незалежных.

“Наогул, складаецца ўражанне, што парламенцкія выбары – не яскравая падзея, а нейкая рытуальная дзея з наступствамі, якія лёгка прадказаць”, – зрабіў выснову медыя-эксперт БАЖ Алесь Анціпенка.

“І лямпачкі ўкруцілі, і асфальт уездзілі”

Праваабаронца Таццяна Равяка ў інтэрв’ю “Белсату”адзначыла, што ў лакальных медыях замоўчваецца палітычная кампанія. “Калі друкуецца інфармацыя пра вылучэнне ў кандыдаты, то ў большасці СМІ нават не называюцца прозвішчы гэтых прэтэндэнтаў. Даходзіць нават да абсурду: вылучаліся столькі-то чалавек, а хто гэтыя людзі не паведамляецца”, – зазначыла праваабаронца.

Паводле Таццяны Равякі, ужо цяпер, гартаючы афіцыйныя выданні, можна зразумець, на каго робяць стаўку мясцовыя ўлады. “З’яўляюцца матэрыялы пра гэтых людзей, якія яны цудоўныя працаўнікі, колькі яны ўсяго зрабілі для мясцовага насельніцтва, ледзьве не ўласнаручна лямпачкі ўкруцілі ды асфальт уездзілі”, – кажа Равяка. {movie}Лукашук і Равяка пра парламенцкія выбары|right|5955{/movie}

Права друкавацца ў “СаўБелцы”

Як паведаміў журналіст “Еўрарадыё” Зміцер Лукашук, у дэпутатаў, акрамя абавязку націскаць на кнопкі, ёсць і шмат правоў. “Яны маюць права друкаваць без рэдактуры хоць кожны дзень свае артыкулы на любыя тэмы ў “Советской Белоруссии”. Ці патрабаваць ад міністра ўнутраных справаў выпраўлення законнасці, калі яна будзе парушаная, – кажа Лукашук. – Цікава, а тыя, хто цяпер ідзе ў кандыдаты ў дэпутаты, яны ведаюць, што яны змогуць рабіць у парламенце?”, – задаецца пытаннем журналіст.

belsat.eu

Стужка навінаў