Расея: антыалкагольная кампанія ці абарона таннай гарэлкі?


Поўная забарона рэкламы алкагольнай прадукцыі ў Расеі найбольш ударыць па замежных вытворцах якаснага дарагога алкаголю, мяркуюць адмыслоўцы. У выйгрышы – мясцовыя вытворцы таннай гарэлкі.

{movie}Апытанне: Ці дапаможа забарона на рэкламу алкаголю? |left|5953{/movie}“Сухі закон” у рэкламе

У Расеі на дзяржаўным узроўні забаранілі рэкламаваць алкагольную прадукцыю на тэлебачанні, радыё, у інтэрнэце, на транспарце і на білбордах. Да канца года засталася магчымасць рэкламаваць алкагольныя напоі толькі ў друкаваных медыях – за выняткам першай і апошняй старонак.

Такія жорсткія захады ўлады Расеі тлумачаць неабходнасцю скараціць ужыванне насельніцтвам моцных алкагольных напояў. Апаненты новай нормы гавораць, што Дума абараняе мясцовых вытворцаў таннай няякаснай гарэлкі. Пастаўнікі дарагіх алкагольных напояў пратэстуюць: брэндавыя напоі выцясняюць з расейскага рынку.

Традыцыя ці “алкагольная эпідэмія”?

{movie}Дзмітрый Янін: Што зрабіць каб расейцы не пілі?|left|5952{/movie}Шмат якія расейцы ганарацца сваімі “алкагольнымі традыцыямі”, дый сама Расея нязменна асацыюецца не толькі з расейскай лазняю, але і з гарэлкаю. Гэтыя традыцыі толькі “падаграваюць” праблему алкагалізму. Паводле статыстыкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, сярэднестатыстычны жыхар Расеі ва ўзросце ад 15 гадоў спажывае на год амаль 16 літраў чыстага этанолу. Больш – толькі ў Вугоршчыне, Чэхіі ды Малдове, дзе традыцыйна перавагу аддаюць піву і віну.

Ці дапаможа забарона на рэкламу алкаголю знізіць аб’ёмы яго спажывання? “Калі новае пакаленне не будзе бачыць у піве, гарэлцы поспеху. Калі яны будуць бачыць гэта ў іншым, і калі моцны алкаголь будзе даражэйшы, то тады мы перастанем быць адною з самых пітушчых краінаў у свеце”, – гаворыць Дзмітрый Янін з Канфедэрацыі таварыстваў спажыўцоў.

belsat.eu

Стужка навінаў