Антон Сурапін хоча ажаніцца з дзяўчынаю, што даслала яму «тыя самыя» фоты


Адразу пасля вызвалення з «амерыканкі» Антон Сурапін пачаў шукаць Кацярыну Скурат. Ён хоча прызнацца ў каханні дзяўчыне, якая прыслала яму фоты з плюшавымі мядзведзікамі. Гэтыя фотаздымкі паслужылі падставаю для арышту і абвінавачання Сурапіна.

Праз «Белсат» Антон Сурапін прызнаецца Каці ў каханні і просіць яе выйсці на сувязь. Спачатку Антон не раскрываў асобы, якая даслала яму фотаздымкі цацак, што паслужылі першым дакументальным пацверджаннем рэальнасці «плюшавага дэсанту». Цяпер гэта ўжо не мае сэнсу, мяркуе Антон.

Фотаздымкі плюшавых мядзведзяў, скінутых шведамі з самалёта, да Сурапіна трапілі ад сяброўкі Каці Скурат, якая жыве ў Івянцы. З дзяўчынаю фатограф пазнаёміўся завочна – праз сацыяльную сетку «ВКонтакте». А праз некаторы час яны пабачыліся ў «рэале», на цукеркавым фэсце ў Івянцы. Антон узгадвае, як напрыканцы таго фестывальнага дня зрабіў Каці жартаўлівую прапанову рукі і сэрца, але цяпер хоча паўтарыць свае словы ўсур’ёз.

Увесь месяц, што Антон правёў за кратамі «амерыканкі», Кацярына была ў ягоных думках. Праз адваката ён перадаваў Каці прызнанне ў каханні, аднак не атрымліваў ніякага адказу.

16-гадовая дзяўчына таксама прайшла праз допыт, шукала дапамогі ў незалежных журналістаў, а пасля знікла – яе тэлефон не адказвае, а старонка з сацыяльнай сеткі выдаленая.

Антон просіць дзяўчыну выйсці на сувязь і кажа, што праз 1,5 гады хацеў бы згуляць з ёю вяселле.

belsat.eu

Стужка навінаў