Туалетны пратэст


Нягледзячы на зімовае аўстралійскае надвор’е, пратэстоўцы на пляжы Эдэлайд раніцаю ў нядзелю былі поўныя рашучасці зладзіць шумную акцыю.
Дванаццаць чалавек, убраных у капелюшы і касцюмы, прынеслі свае ўласныя прыбіральні на пляж, паставілі іх у прамую лінію, знялі нагавіцы і ўселіся “па патрэбе”.
Пратэстоўцы заявілі, што сваёй акцыяй яны дамагаюцца ад гарадскіх уладаў пабудовы грамадскіх прыбіральняў, якіх цяпер істотна не хапае.
Пратэст натхняе
Эндру Бэйнз, мясцовы фатограф, якому прыйшла ў галаву ідэя пратэсту, вырашыў стварыць сцэны для выставы, што адбудзецца ў студзені 2013 г. На ёй прэзентуюць фатаграфіі з нядзельнай акцыі. {movie}”Туалетны пратэст” у Аўстраліі|right|5932{/movie}
“Я думаю, што гэта праца мастака – данесці гэтае пытанне да шырокай супольнасці. Хай людзі кажуць пра гэта”, – сказаў ён.
Пратэстовец Боб Фрэнсіс быў у гуморы, нягледзячы на халодны вятрыска.
“Гэта выдатная нядзельная раніца пасуе для нашай акцыі, але я хацеў бы, каб выстава была зробленая ўлетку, бо цяпер неверагодна халодна”, – сказаў ён з усмешкаю.
Як паведаміла Аўстралійская радыёвяшчальная карпарацыя, гарадскі савет раіцца з мясцоваю супольнасцю наконт месцаў, дзе лепш пабудаваць грамадскія прыбіральні.
belsat.eu
Стужка навінаў