У Менску школьніца скончыла жыццё самагубствам


Дзяўчына 1997 года нараджэння скокнула з даху 22-павярховага дому.

Цяпер Першамайскі раённы аддзел Следчага камітэту праводзіць праверку паводле факту гібелі дзяўчыны.

Як сказаў старшы памочнік пракурора Менску Сяргей Балашаў, 18 жніўня прыблізна а 16.40 дзяўчына скокнула з даху 22-павярховага дому на вуліцы Шугаева.

Агулам за мінулыя выходныя ў Менску скончылі жыццё самагубствам пяцёра чалавек. Жанчына 1981 года нараджэння выкінулася з балкона 11-га паверху, жанчына 1966 года нараджэння – з акна кватэры на чацвёртым паверсе. Пасля падзення яна была яшчэ жывая, але памерла ў шпіталі. Два чалавекі павесіліся: мужчына 1962 года нараджэння і жанчына 1990 года нараджэння.

Усе выпадкі правяраюць следчыя падраздзяленні.

belsat.eu

Стужка навінаў