Выбарчы вечар на “Белсаце”


21:21

У цэнтральных дзвярах Дому ўраду, дзе месціцца Цэнтравыбаркам, невядомыя выбілі тры шыбы. Мітынгоўцы ўпэўненыя, што гэта правакацыя міліцыі.

Ідзе нарада арганізатараў мітынгу.

21:10

Кіраўнік штабу Уладзіміра Някляева Андрэй Дзмітрыеў зачытаў заяву Народнага сходу аб непрызнанні вынікаў выбараў і з патрабаваннем правесці новыя выбары без Лукашэнкі.

Прывезлі гукаўзмацняльную апаратуру і ўсталявалі яе на помніку Леніна.

Рыгор Кастусёў звярнуўся да людзей, заклікаючы тэлефанаваць знаёмым і запрашаць іх на плошчу Незалежнасці. Аднак мабільная сувязь працуе з перабоямі.

21:05

Калона людзей запоўніла практычна ўсю плошчу Незалежнасці. Каля Дому ўраду пачаўся мітынг. Мікола Статкевіч паведаміў, што фармуецца працоўная група для перамоваў з урадам.

21:59

Людзі сабраліся насупраць будынку Менгарвыканкаму. Працаўнікі міліцыі, чый фургон з’явіўся на плошчы, папярэдзілі людзей пра незаконнасць іхніх дзеянняў і паведамілі, што маюць паўнамоцтвы ўжыць “спецсродкі”. У звязку з гэтым міліцыянты папрасілі прадстаўнікоў медыяў і мінакоў адыйсці на бяспечную адлегласць.

21:57

На гэты момант доступ да старонкі можа быць ускладнены.

Сачыце за абнаўленнямі на нашай старонцы на “Facebook”:

http://www.facebook.com/home.php?#!/pages/Belsat_TV/132311930129239

20:26

На Кастрычніцкай ўжо сабралася каля 10 тысяч чалавек. Людзі працягваюць прыходзіць, запоўнены ўвест скверык насупраць Плошчы.

20:24

Уладзімер Някляеў шпіталізаваны з чэрапна-мазгавой траўмай

Cтан Някляева быў настолькі цяжкі, што хуткая спынілася і амаль паўгадзіны яму аказвалі тэрміновую дапамогу ў машыне.

20:23

Тэхнічныя праблемы са старонкаю “Белсат”. Невыключаная атака на сайт. Сачыце за абнаўленнямі таксама на нашым прошілі на Ютуб

20:15

Відэа з Плошчы



20:11

Па інфармацыі “Хтукай дапамогі” у Някляева ператрус глуздоў

20:05

Кіраўнік штаба Някляева Андрэй Дзмітрыяў заклікаў застаўшыхся каля офісу кампаніі „Гавары праўду” актывістаў ісці на плошчу. „Нельга так утаптываць людзей у бруд і сьнег. Мы не мусім згібацца” – кажа Дзмітрыяў. На сённешні момант засталося каля 50 чалавек, яны намагаюцца арганізаваць калону.



20:00

Вашыя паведамленні:



Калона Рымашэўскага-Севярынца прайшла кінатэатр „Цэнтральны”. Тым часам Някляева шпіталізуюць, ён адмаўляецца.



Чакаем вашых СМС-паведамленняў на рэдакцыйны нумар + 48 797 393 544 (кошт такі самы, як і ў Беларусі), а таксама на скайп, імя – belsat.abjektyu – апошнія навіны ад нашых гледачоў будуць агучвацца ў эфіры і публікавацца на нашым сайце.





19:59

На кастрычніцкай плошчы з’явіліся першыя бела-чырвона-белыя сцягі. Сабралося каля тысячы чалавек. Коўзанка працуе, людзі катаюцца ў тым ліку дзеці

19:58

Відэа з Плошчы

19:53

На Кастрычніцкай плошчы каля 500 чалавек. Коўзанка ўсё яшчэ працуе. Выхад з метро адкрыты, аўтобусы спыняюцца. Някляеў апрытомнеў. Яго вывозіць хуткая дапамога. Кандыдат адмаўляецца ад шпіталізацыі. Прыехала хуткая дапамога. Паводле кіраўніка штаба кандыдата, Андрэя Дзмітрыева, затрымалі каля паўсотні актывістаў кампаніі, а 15 чалавек атрымалі пашкоджанні.

19:50

Вашыя паведамленні:

На Кастрычніцкай плошчы – БТРы



Чакаем вашых СМС-паведамленняў на рэдакцыйны нумар + 48 797 393 544 (кошт такі самы, як і ў Беларусі), а таксама на скайп, імя – belsat.abjektyu – апошнія навіны ад нашых гледачоў будуць агучвацца ў эфіры і публікавацца на нашым сайце.





19:47

У цэнтры Менску збіраюцца людзі, нязгодныя з афіцыйнымі дадзенымі пра ход галасавання.

Частка ўдзельнаў акцыі – каля 100 чалавек на чале з кандыдатам на прэзідэнта Віталём Рымашэўскім – сабраліся на Прывакзальнай плошчы. Адтуль яны маюць накіравацца да Палацу Рэспублікі.

Яшчэ каля 100 прыхільнікаў апазіцыі знаходзяцца каля офіса Грамадзянскай кампаніі „Гавары праўду!” на вул. Нямігі. Яны таксама ідуць на Кастрычніцкую плошчу. Побач з калонай рухаецца аўтобус з гукаўзмацняльнай апаратурай.

19:44

Застаюцца заблакапванымі шэраг незалежных інтэрнэт-рэсурсаў.

У прыватнасці няма доступу да галоўных апазіцыйных старонак: “Хартыі’97” , “Беларускага партызана” і старонкі інтэрнэт-газеты “Салідарнасць”. Акрамя гэтага не заладоўваюцца сацыяльная сетка “Facebook”, сэрвіс мікраблогаў “Twitter’ і нават “LiveJournal” .

19:37

На Прывакзальнай плошчы ў Менску сабралася каля тысячы чалавек. Тут абвесцілі збор кандыдаты Віталь Рымашэўскі і Мікалай Статкевіч. Прысутныя – пераважна сябры БХД. Шэсце пачалося, людзі спускаюцца ў падземны пераход. Статкевіча пакуль няма.



19:33

Экстраннае паведамленне:

Ля офіса Някляева міліцыянты учынілі бойню. Някляева пабілі моцна, зараз у непрытомнасці. Усіх журналістаў на зямлю паклалі. Забралі і сапсавалі касэты.

19:31

АМАП захапіў гукаўзмацняльную апаратуру і рассеяў калону прыхільнікаў Някляева

Як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», людзі ў цывільным высадзіліся з дзвюх машынаў і напалі на штабную калону кандыдата. Мэтаю нападу была машына з гукаўзмацняльным абсталяваннем.

«Ціхары» паклалі дэманстрантаў на снег на вуліцы Няміга. Адбылося некалькі выбухаў – імаверна, спрацавалі выбуховыя пакеты.

19:30

Кастрычніцкая плошча: відэа

19:26

Вашыя паведамленні:

Леха: Актывістаў з Магілёва вартуюць на трасе. Машыну даверанай асобы Ўладзіміра Некляева трымаюць на дарозе Магілёў-Менск ужо больш за пяць гадзінаў.



Чакаем вашых СМС-паведамленняў на рэдакцыйны нумар + 48 797 393 544 (кошт такі самы, як і ў Беларусі), а таксама на скайп, імя – belsat.abjektyu – апошнія навіны ад нашых гледачоў будуць агучвацца ў эфіры і публікавацца на нашым сайце.





19:24


Удзельнікам кампаніі па назіранні ад ГА „Рух „За Свабоду” заблакавалі ўваходзячыя званкі. На іх тэлефоны velcom (+375299179626) и life:) (+375257906422) паступала інфармацыя з выбарчых участкаў. 18 снежня на гэтыя тэлефоны заблакавалі прыём SMS-паведамленняў.

19:12

Па стане на 18.00 прагаласавала 84,4% выбаршчыкаў. У Берасцейскай вобласці – 83,3%, Віцебскай — 88,4%, Гомельскай— 88,4%, Гарадзенскай — 83,3%, Менскай — 84,8%, Магілёўскай — 90%, у Менску — 74,4%. За межамі Беларусі прагаласавала 72,3%.

19:10

Вашыя паведамленні:

Aliaksandr: Хацеў проста паведаміць, што ў большасці ВНУ студэнтаў прымушалі галасаваць датэрмінова. Пра гэта гаварыла большасць маіх сяброў.

Леха: Недалёка ад будынку МЗС па вул. Леніна знаходзіцца дарожная тэхніка, у тым цяжкі аўтацягач. У цяперашні час у дварах вуліцаў, прылеглых да праспекту Незалежнасці, знаходзяцца грузавікі з вайскоўцамі. У прыватнасці, ваенная тэхніка з людзьмі была заўважаная ў дварах вуліцаў Марка, Энгельса, Леніна, Інтэрнацыянальнай, праспекту Незалежнасці. Некалькі грузавікоў прыпаркаваныя за Палацам Рэспублікі. У дварах жылых дамоў, якія выходзяць на пляц, стаяць людзі ў чорных камбінезонах.

Чакаем вашых СМС-паведамленняў на рэдакцыйны нумар + 48 797 393 544 (кошт такі самы, як і ў Беларусі), а таксама на скайп, імя – belsat.abjektyu – апошнія навіны ад нашых гледачоў будуць агучвацца ў эфіры і публікавацца на нашым сайце.

19:05

Нягледзячы на тое, што апазіцыйныя кандыдаты неаднаразова падкрэслівалі: акцыя будзе выключна мірнаю, – у дварах навокал праспекту Незалежнасці стаяць грузавікі з вайскоўцамі. Вайсковая тэхніка заўважаная на вуліцах Маркса, Энгельса, Леніна, Інтэрнацыянальнай і ў дварах праспекту Незалежнасці. Некалькі машынаў стаяць за Палацам Рэспублікі, у дварах жылых дамоў дзяжураць людзі ў чорных камбінезонах.

Таксама вокал Кастрычніцкай сканцэнтраваная вялікая колькасць машынаў міліцыі. У бок самой плошчы за дзве гадзіны да акцыі прынеслі сталёвыя турнікеты.

19:00

Паводле апошніх дадзеных прагаласавалі 75,8% выбарнікаў

За пяць дзён датэрміновага галасавання выбарчыя ўчасткі наведалі 23,1% выбарнікаў. Найбольш актыўна галасавала Віцебская вобласць, участкі наведалі 34,6% выбарнікаў. У Берасцейскай вобласці прагаласавалі 18,8%, у Гомельскай – 24,1%, у Гарадзенскай – 23,4%, у Менскай – 20,4%, у Магілёўскай – 26,4, у Менску – 17,7%. На замежных участках прагаласавалі 28,2% выбарнікаў.

Праваабаронцы заяўляюць пра масавыя парушэнні падчас выбарчай кампаніі. Сярод найбольш распаўсюджаных правапарушэнняў – прымус да датэрміновага галасавання і перашкоды працы незалежных назіральнікаў.

—————-

Двухгадзінную праграму «Выбарчы вечар» можна будзе пабачыць у наўпроставым эфіры з 20:30, а таксама он-лайн на сайце тэлеканалу.

«Выбарчы вечар» – гэта апошняя інфармацыя з участкаў, меркаванні экспертаў, вынікі незалежных даследаванняў і, вядома ж, навіны з Плошчы. Мы таксама чакаем вашых СМС-паведамленняў на рэдакцыйны нумар + 48 797 393 544 (кошт такі самы, як і ў Беларусі), а таксама на скайп, імя – belsat.abjektyu – апошнія навіны ад нашых гледачоў будуць агучвацца ў эфіры і публікавацца на нашым сайце.

Нявыключана, што беларускія інтэрнаўты будуць мець абмежаваны доступ да альтэрнатыўных крыніцаў інфармацыі, у тым ліку да сайту belsat.eu.

Прапаноўваем самыя простыя спосабы абысці інтэрнэт-блакаду.

1. Спампуйце і ўсталюйце мабільны браўзер на свой тэлефон. “Opera Mini” ды ейныя аналагі выкарыстоўваюць магутныя проксі-сэрверы. Знайсці іх можна тут:

http://www.opera.com/mini/

http://ftp.mozilla.org/pub/mozilla.org/mobile/mozilla-fennec.install

Мабільная версія старонкі: http://m.belsat.eu/be/

2. Звычайна блакаду старонкі можа абысці практычна любы ананімайзэр. Гэта праграмы або адмысловыя старонкі, якія заходзяць на патрэбны вам сайт ад імя свайго сэрвера. А карыстальнікам Аўстраліі, напрыклад, якім можа належаць адрас ананімайзэру, доступу да беларускіх старонак блакававаць не будуць. Прыклады:

http://cameleo.ru/

http://anonymouse.org/anonwww.html

belsat.eu

Стужка навінаў