Як вы ставіцеся да будаўніцтва заводу сульфатнай цэлюлозы?


«Гэта чыстае злачынства супраць нашага гораду, сапраўдны генацыд», – кажуць светлагорцы.

У Светлагорску 17 жніўня адбыліся грамадскія слуханні наконт будаўніцтва новага заводу беленай цэлюлозы. Чыноўнікі не далі магчымасці выказацца людзям, якія выступаюць супраць новай шкоднай вытворчасці ў горадзе. Жыхары, сагнаныя адміністрацыяй на слуханні, нясмела пляскалі ў ладкі. Журналісты «Белсату» пацікавіліся, якія настроі пануюць у Светлагорску і ці сапраўды жыхары гораду вітаюць будаўніцтва новага заводу.{movie}Як вы ставіцеся да будаўніцтва заводу цэлюлозы?|right|5929{/movie}

Большасць апытаных выступае катэгарычна супраць наладжвання вытворчасці сульфатнай цэлюлозы ў сваім горадзе. Яны баяцца за здароўе дзяцей і ўнукаў ды хочуць жыць у чыстым асяроддзі. Адна з запытаных спадарыняў сказала: «Гэта чыстае злачынства супраць нашага гораду, сапраўдны генацыд».

Жыхары Светлагорску падкрэсліваюць высокі ўзровень смяротнасці ў горадзе, дзе ўжо працуюць некалькі заводаў са шкодным уздзеяннем на экалогію. Гараджане заклапочаныя тым, што хоць «у горадзе тры могільнікі, але месцаў ужо не стае».

«Фабрыку перапрацоўвання садавіны ў нас пабудавалі каля хімзаводу. Як такое дапушчальна?! – абурылася запытаная. – А людзі купляюць гэтую садавіну, бо танна».

Некаторыя, аднак, маюць свой рэцэпт для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў Светлагорску – для гэтага якраз і трэба новае прадпрыемства, бо тады ў горад на працу прыедуць маладыя людзі, якія пачнуць ствараць сем’і ды абзаводзіцца дзецьмі.

belsat.eu

Стужка навінаў