Тэракт на хаўтурах у Інгушэціі


Забітыя сем чалавек, параненыя – больш за 10 асобаў.

Сёння прагрымеў выбух у Малгабецкім раёне Інгушэціі, у выніку якога загінулі 7 чалавек. Сярод загінулых былі паліцыянты, што прыбылі на пахаванне свайго калегі. У праваахоўных органах Інгушэціі мяркуюць, што самаробнае выбуховае прыстасаванне вялікай магутнасці прывёў у дзеянне тэрарыст-смяротнік.

За некалькі метраў ад месца выбуху паліцыянты знайшлі галаву мужчыны, якога ніхто з прысутных на пахаванні не змог апазнаць. «Гэта можа сведчыць пра тое, што тэракт здзейсніў тэрарыст-смяротнік», – адзначаюць у паліцыі. Выбухоўку ён, відавочна, прымацаваў да пояса, кажуць прадстаўнікі праваахоўных органаў. {movie}Тэракт у Інгушэціі|right|5927{/movie}

У выніку выбуху разам са смяротнікам загінулі сем чалавек, больш за дзясятак – шпіталізаваныя. Тры асобы ў вельмі цяжкім стане ляжаць у рэанімацыі.

Колькасць параненых расце, бо ад першапачатковага шоку людзі былі не ў стане заўважыць свае траўмы.

belsat.eu

Стужка навінаў