Фэст адпачынку здзіўляў, а нават шакаваў


18 жніўня ў Менску ў парку імя Максіма Горкага прайшоў другі фестываль абсалютнага адпачынку і забаваў “Relax Weekend”.

Цягам дня дарослыя і малыя наведнікі парку маглі паспрабаваць свае сілы ў занятках ёгаю, патанчыць, паглядзець фільм, скарыстацца паслугамі клубу экспрэс-знаёмстваў, узяць удзел у майстар-класах па карвінгу і вырабу лялек або паглядзець карціны мастакоў ці нават пазмагацца ў рыцарскім двубоі. Для дзятвы цэнтр развіцця “Лукамор’е” падрыхтаваў асобную забаўляльную праграму.

Як паведаміла кіраўніца фестывалю Крысціна Шыпіла, у парку падчас фэсту можна было наведаць 11 абсалютна розных зонаў, кожная з якіх вылучалася нечым адметным.

“Мы адгадваем усе жаданні нашых наведнікаў, таму адпачываюць ўсе, – заўважыла спадарыня Шыпіла. – Стараемся кожны год здзіўляць, нават чымсьці шакаваць. Сёлета мы падрыхтавалі адзін сюрпрыз, а ў наступным будзем на галаву вышэйшыя за саміх сябе”.

belsat.eu

Стужка навінаў