Памяці Таццяны Сапач


Таццяна Сапач трагічна загінула ў аўтакатастрофе ўначы 28 снежня. Яна разам з мужам вярталася ад дачкі, якая нарадзіла ім унучку.

Кіраўніцтва і працаўнікі тэлеканалу «Белсат» шакаваныя гэтай трагедыяй. Мы глыбока смуткуем з сям’ёю і блізкімі Таццяны Сапач і выказваем свае спачуванні.

Таццяна Сапач – вядомая беларуская паэтка і журналістка. Між іншага, яна рабіла для тэлеканалу «Белсат» праграму «Паштоўка з Вільні» пра жыццё літоўскіх беларусаў.

Каб ушанаваць памяць Таццяны Сапач, 28 снежня а 22:05 «Белсат» паказаў адно з выданняў «Паштоўкі з Вільні».

Стужка навінаў