95-ы дзень пратэстаў: прысуды, арыштаваныя коцікі і майткі Каскаду


Беларусы 95-ы дзень запар выходзяць адстойваць сваё права на свабоду. Вось асноўныя падзеі за сёння.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла нараду з кіраўнікамі медычных устаноў.

Качанава выказала здзіўленне тым фактам, што медыкі выходзяць на акцыі пратэсту. Паводле яе, у краіне нібыта і так працуюць дыялогавыя пляцоўкі. «Дыялогу на вуліцах не будзе – папярэдзьце іх. Калі хто-небудзь хоча выказаць сваё меркаванне, калі ласка, мы гатовыя да дыялогу. Але не ў фармаце гэтых вось выхадаў і пратэстаў! Гэта вельмі дрэнна! Гэта ні да чаго добрага не прывядзе», – падкрэсліла яна.

 

А тым часам Янка Купала нагадвае нам на вокнах у транспарце, што трэба рабіць.

 

На Берасцейшчыне распачалі дзве крымінальныя справы за сапсаванне сігналізацыі на чыгунцы

Як паведамляе сайт Генеральнай пракуратуры, 26 кастрычніка выяўлена «наўмыснае прывядзенне ў непрыдатны тэхнічны стан сістэмаў сігналізацыі на чыгуначных шляхах станцыі Берасце-Паўночны». Аналагічны выпадак меў месца на тэрыторыі Кобрынскага раёну 29 кастрычніка. Па кожнаму з гэтых фактаў распачатыя крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 309 Крымінальнага кодэксу. Расследаваннем будзе займацца СК.

Падазроных пакуль не знайшлі, «у сувязі з чым сёння немагчыма адназначна вызначыць матывы і мэты гэтых учынкаў».

 

Hавiны
«На катоў! Наклалі арышт!» Ці магчыма такое, калі не аплоціш штрафу?
2020.11.11 08:56

 

Адразу два буйных менскіх дваровых чата і адзін канал былі ўзламаныя

Суполкі перайшлі пад кантроль невядомых і змянілі аватарку на дзяржаўную сімволіку.

 

Беларускі акцёр Аляксандр Ждановіч, вядомы тысячам беларусаў як Маляваныч з перадачы «Калыханка», атрымаў 9 содняў адміністратыўнага арышту.

Аляксандр Ждановіч

Яго затрымалі 8 лістапада падчас Маршу народаўладдзя. Пасля затрымання акцёра перавезлі ў Жодзіна.

 

Святлана Ціханоўская заявіла пра неабходнасць змены тактыкі пратэстаў, каб «не падстаўляць людзей».

«Нам цяпер неабходна мяняць тактыку для таго, каб людзей проста не падстаўляць. Над гэтым вядзецца вялікая праца», – заявіла Ціханоўская ў інтэрв’ю тэлеканалу «Дождь».

 

МЗС Літвы накіравала ўладам Беларусі ноту наконт сітуацыі з БелАЭС

«У ноце асуджаюцца безадказныя дзеянні Беларусі, якія ўзмацняюць ядравую пагрозу і пагрозу навакольнага асяроддзі не толькі ў Беларусі ці Літве, але і ва ўсёй Еўропе. Беларусь заклікаюць спыніць працы па запуску атамнай электрастанцыі да таго часу, пакуль не будуць рэалізаваны высокія стандарты ядравай бяспекі і патрабаванні па абароне навакольнага асяроддзя», – адзначаюць у МЗС Літвы.

 

Плюс 1 057 інфікаваных COVID-19 за дзень

Паводле дадзеных Мінздароўя, на дзень 11 лістапада ў Беларусі зарэгістраваныя 109 357 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 1 057 чалавек.

 

Колькі сілавікоў трэба, каб зняць майткі з Каскаду?

Аднак увечары ў Каскадзе такія краявіды.

 

Больш за 160 працаўнікоў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі накіравалі ў Мінздароўя калектыўны ліст

«Даводзім да ведама Міністэрства аховы здароўя сваю прынцыповую пазіцыю – гатоўнасць абараняць працаўнікоў сваёй установы і не дапусціць звальненняў, працягваць патрабаваць спынення гвалту, патрабаваць спынення масавых затрыманняў, заяўляем пра гатоўнасць калектыву дзейнічаць прапарцыйна ў адказ на самавольства ўладаў».

 

Сузаснавальнік кампаніі BY_Help Аляксей Лявончык прызнаны падазраваным па крымінальнай справе.

Следчы камітэт паведамляе, што ён спрыяў «дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі».

 

Hавiны
На сузаснавальніка BY_Help Аляксея Лявончыка завялі крымінальную справу
2020.11.11 16:25

 

Ад пачатку прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі было заведзена больш за 900 крымінальных спраў.

Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна» найбольш папулярным артыкулам стаў 293 – масавыя закалоты.

«Вясне» вядомы прозвішчы мінімум 157 фігурантаў спраў па гэтым артыкуле.

 

Украінскія ВНУ таксама прапаноўваюць бясплатнае навучанне для беларусаў.

 

І вечаровы шпацыр з мілым маленькім удзельнікам.

Стужка навінаў