Скульптуры-самагубцы палохаюць бразільцаў. Агляд падзеяў культуры.


Скульптуры-самагубцы пасяліліся на дахах у Бразіліі. Іх аўтар – брытанец Энтані Гормлі – спецыяльна выстаўляе сваіх чалавечкаў на самым краю, нібыта тыя збіраюцца зрабіць рашучы крок наперад. Скульптар упэўнены, што ягоныя творы прымушаюць на хвіліну спыніцца і задумацца пра тых, каму трэба дапамагчы, пакуль яшчэ не позна.

ЭНТАНІ ГОРМЛІ, СКУЛЬПТАР:

„Больш як 50% людзей жывуць у гарадах. Гэта цяпер частка нашай культуры, частка нашага свету, які мы зрабілі з Зямлі, і мы згубілі нашую пачатковую прыроду”.

Аднак творчасць Гормлі выклікае шмат нараканняў, у тым ліку ад паліцыі. Туды часта тэлефануюць пільныя гараджане, прымаючы жалезных людзей за сапраўдных. Энтані Гормлі – адзін з самых знакамітых сучасных англійскіх скульптараў. Ягоныя працы прысвечаныя перш за ўсё чалавеку і ягонай прыродзе. Арыгінальныя і прасякнутыя філасофскім сэнсам, некаторыя з іх размешчаныя ў гарадах і гарадскіх галерэях, а некаторыя – у гарах і нават у моры.

Іншыя тэмы: у вёсцы Азярычына вучаць рамёствам. У пракат выходзяць фільмы «Успомніць усё» і «Ад вінта 3D».

belsat.eu

Стужка навінаў