Журналісты так і не знайшлі карупцыянера, пра якога распавядаў Вакульчык


Тыдзень таму падчас нарады Лукашэнкі з актывам Менгарвыканкаму старшыня КДБ Валерый Вакульчык заявіў, што адзін з кіраўнікоў раёнаў сталіцы знахабіўся да такой ступені, што бясплатна атрымлівае прадуктовыя наборы з крамы. Ці змянілася нейкім чынам сітуацыя з моманту, калі заява была агучаная?

Журналісты tut.by вырашылі правесці расследаванне. Старшыня КДБ адзначыў, што адзін з дзейсных кіраўнікоў раённай адміністрацыі, які ўзначальвае тэрытарыяльную антыкарупцыйную камісію Менску, знахабіўся да такой ступені, што кожны тыдзень па чацвяргах бясплатна атрымлівае прадуктовы набор з аднаго з сеткавых крамаў.

«Нібы жыве ў галодныя часы дэфіцыту. Сорамна казаць, але звычайныя рыба, курыца, алей, пельмені і нават марозіва – гэта набор штотыднёвага пайка чыноўніка. Прычым заказы паступаюць не толькі ад яго і яго жонкі, але і ад іх сваякоў», – распавёў Вакульчык.

Але праз сем дзён пасля гэтай заявы ніводзін з дзевяці кіраўнікоў раёнаў Менску не быў звольнены. Усе яны значацца дзейснымі кіраўнікамі на сайтах адміністрацыяў.

Hавiны
«Рыба, курыца, алей, пельмені і нават марожанае». КДБ распавёў пра карупцыйны паёк чыноўнікаў
2018.12.21 06:45

Мала таго, у Менгарвыканкаме кажуць, што ні адзін з кіраўнікоў раёнаў не быў у 2018 годзе старшынём антыкарупцыйнай камісіі. Але ў прэсавай-службе КДБ паведамляюць, што інфармацыя, агучаная Валерыем Вакульчыкам, адпавядае рэчаіснасці.

У выніку атрымліваюцца неадпаведнасці і супярэчнасці ў заявах двух дзяржаўных структур.

У прэс-службе КДБ кажуць, што гаворка магла ісці і пра такога кіраўніка раёну, які ўзначальваў антыкарупцыйную камісію раней. А Валерый Вакульчык мог проста памыліцца, як і ўсе людзі, таму што супярэчнасць толькі ў заканчэнні.

На пытанне адносна далейшых працэсуальных дзеянняў у дачыненні да менскага чыноўніка-хабарніка ў КДБ адказалі: «У цяперашні час без каментароў».

Hавiны
У Менску паводле падазрэння ў хабарніцтве затрымалі службовых асобаў «Беларуськалію»
2018.12.27 15:49

СК, belsat.eu

Стужка навінаў