Аляксандр Лукашэнка хоча ашчадзіць на будаўніцтве АЭС


Кіраўнік Беларусі загадаў максімальна патанніць будаўніцтва першай атамнай электрастанцыі. Раней Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным марыў пра «самую сучасную, самую лепшую, самую прыгожую станцыю ў свеце».

Сёння, наведваючы Астравецкі раён, дзе пабудуюць АЭС, кіраўнік Беларусі агучыў іншыя прыярытэты. {movie} Лукашэнка хоча пабудаваць «самую прыгожую» АЭС |right|5745{/movie}

«Станцыя павінна быць не толькі якасным аб’ектам. Гэта не падлягае абмеркаванню. Яна павінна быць самаю таннай з усіх тых, якія расейцы ды іншыя пабудавалі ў свеце», – цытуе Лукашэнку БелТА.

Як ён адзначыў, кошт расейскай станцыі найменшы, не ўлічваючы кітайскіх: «Але ў нас яна мае быць нашмат таннейшая, чымся расейцы будуюць у сябе і ў іншых краінах».

belsat.eu

Стужка навінаў