Вольгу Старасціну і Дзяніса Міхайлава пратрымалі некалькі гадзінаў у Чыгуначным РАУСе Віцебска


На вядоўцу «Аб’ектыву» і незалежнага журналіста склалі пратакол за “працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ”.

Іх затрымала міліцыя падчас выканання прафесійных абавязкаў. Яны рыхтавалі матэрыял прысвечаны парламенцкім выбарам. Журналісты некалькі гадзінаў пратрымалі ў Чыгуначным РАУСе Віцебска. З Вольгай Старасцінай правялі прафілактычную размову аб забароне здымкаў у цэнтры горада.

“Я лічу гэта спробай запужвання. Відавочна, што яны стараюцца перашкодзіць незалежным журналістам у асвятленні гэтай тэмы”. – заявіла журналістка

belsat.eu

Стужка навінаў