Тысячы архідэяў і сланечнікаў – гэтак паляпшаюць рэпутацыю ў Калумбіі. Агляд падзеяў культуры.


Калумбія заквітнела тысячамі архідэяў, сланечнікаў, гладыёлусаў і маргарытак. У горадзе Мэдэллін прайшоў штогадовы фестываль, які так і называецца – феерыя кветак, “Feeria de Las Flores”. Для Мэдэлліну гэта не проста яркае шоу, але і шанец пазбавіцца дрэннай рэпутацыі. Славу цэнтру наркагандлю горад набыў дзякуючы свайму знакамітаму нарадзінцу, наркабарону Паблё Эскабару.

МАЎРЫСЬЁ ЛЁНДОНА, ФЛАРЫСТ:
“Мы спрабуем паказаць, што ў Мэдэлліне ёсць шмат што пабачыць – гэта кірмаш кветак і парад фларыстаў, які для мяне – значная падзея. Гэта магчымасць паказаць, што Мэдэллін варты таго, каб прыехаць сюды без страху”.

Сапраўды варта – Мэдэллін называюць горадам вечнае вясны і сталіцаю архідэяў, а сама Калумбія – адзін з найбуйнейшых экспарцёраў кветак у свеце.

Іншыя тэмы: у Варшаве паказалі ўнікальныя здымкі Мэрылін Манро. У Менску адкрылася выстава працаў народнага майстра Мікалая Тарасюка.

belsat.eu

Стужка навінаў