«Забіты» расейскі генерал выйшаў да журналістаў (Абноўлена)


Сірыйскія паўстанцы заявілі, што забілі расейскага генерала Уладзіміра Кужэева, які быў дарадцам у Міністэрстве абароны Башара аль-Асада. Расейскі генерал асабіста зняпраўдзіў гэтую інфармацыю.

У якасці доказу таго, што генерал забіты, чалавек, які назваўся падпалкоўнікам Свабоднай арміі Сірыі Маджыйдам ас-Саедам Ахмадам, прадэманстраваў дакументы на імя Уладзіміра Кужэева.

Расейскі бок ужо афіцыйна зняпраўдзіў гэтую інфармацыю, адпаведную заяву зрабіла амбасада Расеі ў Сірыі. Неўзабаве сам генерал-маёр запасу выказаў у інтэрв’ю расейскім журналістам сваё абурэнне. «Я хачу пацвердзіць, што я жывы-здаровы, жыву ў Маскве, усё ў мяне добра», – заявіў вайсковец.

Паўстанцы ж сцвярджаюць, што расейскі генерал быў забіты разам са сваім перакладчыкам, акрамя таго былі захопленыя важныя дакументы і мапы, якія генерал меў пры сабе.

belsat.eu

Стужка навінаў