Як вам бітва за ўраджай?


Кіраўнік дзяржавы драматызуе сітуацыю і кажа, што прыбраць палі аграрыі могуць і не паспець. Сёлета ўпершыню за доўгі час адбылася селектарная нарада. Ці сочаць за гэтымі падзеямі звычайныя беларусы?

Учора Аляксандр Лукашэнка пагражаў, што сёння «прыйдзе восень» (пахаладае) і ўборачная кампанія можа праваліцца. Днямі да ўборкі ўраджаю мелі далучыцца нават прадстаўнікі Узброеных сілаў. Адпаведнае даручэнне паступіла ад Савету Міністраў. Вайскоўцы стварылі аператыўныя групы і сфармавалі аўтамабільныя ўзводы для перавозкі сельскагаспадарчых грузаў.

{movie}Апытанне: як вам бітва за ўраджай?|left|5721{/movie}Ці сочаць за «баявымі дзеяннямі» на палях жыхары сталіцы, ці глядзяць тэлевізар? Цікава, што за штогадоваю бітваю не сочыць ужо не толькі моладзь, але і людзі сярэдняга веку. Кажуць: няма часу – або крытыкуюць дзяржаўнае тэлебачанне за неаб’ектыўнасць. Ёсць і такія, хто ўборачнаю кампаніяй не цікавяцца, бо лічаць, што ў Беларусі гэты працэс наладжаны ідэальна, а таму і пераймацца няма чаго.

belsat.eu

Стужка навінаў