Чым карысныя лапці? Агляд падзеяў культуры


Лыкам шытыя – і ад гэтага, насуперак прымаўцы, трывалыя – дрыбінскія лапці. У пасёлку Дрыбін на Магілёўшчыне прайшоў другі фестываль рамёстваў. На вачах яго наведнікаў паўставаў традыцыйны ды экалагічна чысты абутак, на дадатак карысны для здароўя.

ВАЛЯНЦІНА МІШУРОЎСКАЯ, КАРОЎЧЫНСКІ ДОМ РАМЁСТВАЎ:
“Калі чалавек ходзіць у лапцях, адбываецца стымуляцыя ўсяго арганізму”.

Таму лекары нярэдка прапісваюць лапці цяжарным жанчынам і сталым людзям – для паляпшэння абмену рэчываў. І ўсё ж пляценне лапцяў для дрыбінцаў – гэта найперш мастацтва і захаванне традыцыі, адрознай ад іншых рэгіёнаў Беларусі. Калі ў памежных мясцінах у модзе было касое пляценне, то на Дрыбіншчыне ў хадзе было прамое.

ЛАРЫСА ЗАКЛІКОЎСКАЯ, ДЫРЭКТАРКА ДОМУ РАМЁСТВАЎ У КАРОЎЧЫНЕ:
„Такі абутак насілі нашыя продкі практычна ад неаліту і да паловы 20-га стагоддзя”.

У мінулым годзе мы абаранілі на навуковай радзе тэхналогію пляцення дрыбінскіх лапцей як г-к спадчыну РБ…

І такая спадчына мае сапраўдную магіяю – нават калі лапці не насіць, а проста павесіць у хаце, атмасфера там заўжды будзе прыемная і лагодная – як дрыбінскі лапаць з ліпавага лыка.

Іншыя тэмы: Уладзімір Арлоў і Зміцер Герасімовіч прэзентавалі кнігу пра ВКЛ. Майстэрства гейшаў занікае ў Японіі.

Стужка навінаў