У Англіі праваліўся сусветны чэмпіянат па курыных гонках


Жыхары вёскі Гэнз рыхтаваліся да яго некалькі месяцаў.

Сусветны чэмпіянат па курыных гонках праходзіць у вясковым пабе з 1991 г. Вёска (яе назву сугучнае ангельскаму слову “курыца”) месціцца ў Пік Дыстрыкце – гарыстай мясцовасці ў цэнтральнай і паўночнай Англіі, большасць тэрыторыі якога належыць да графства Дарбішыр. Да Лондану, у якім цяпер праходзяць Алімпійскія гульні – 2012, ад яе 231 км.

Спаборнічаць у курыных гонках мясцовыя вёскі пачалі яшчэ на пачатку ХХ ст., на жаданне ўладальніка тутэйшых земляў. Чэмпіянат праходзіць цэлы дзень у некалькі этапаў, а ўвечары адбываецца буйны фінал.

Аднак сёлета гледачоў чакала вялікае расчараванне. Паводле арганізатара Джона Бэры, які праводзіць чэмпіянаты з 1992 г., такіх вялых гонак не было яшчэ ніколі.

belsat.eu

Стужка навінаў