Прадукцыя «Беллакту» трапіла пад забарону з прычыны цвілі ў дзіцячых прадуктах


Распараджэннем галоўнага дзяржаўнага інспектара ветэрынарнай медыцыны Украіны прыпынены ўвоз у гэтую краіну ўсіх прадуктаў жывёльнага паходжання вытворчасці ваўкавыскага ААТ «Беллакт».

Як паведамляе сайт Дзяржаўнай ветэрынарнай і фітасанітарнай службы Украіны, даследаванні, праведзеныя Дзяржаўным навукова-даследчым інстытутам лабараторнай дыягностыкі і ветэрынарна-санітарнай экспертызы, выявілі, што сухая малочная сумесь для дзіцячага харчавання «Беллакт Бифидо 2» не адпавядае мікрабіялагічным паказнікам, бо ўтрымлівае цвіль.

На беларускім прадпрыемстве пакуль не каментуюць забароны ўкраінскага боку.

belsat.eu

Стужка навінаў