Арлоў адкрывае для беларусаў Вялікае Княства Літоўскае


У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прэзентавана ілюстраванае выданне «Вялікае Княства Літоўскае». Гэтая кніга – працяг выдання Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча «Краіна Беларусь», што выйшла пяцітысячным накладам, які цалкам раскупілі. Выданне пачынаецца матэрыяламі пра суіснаванне балтаў і славянаў на беларускіх землях, а заканчваецца аповедам пра сённяшняе жыццё беларусаў у Літве.

{movie}Зміцер Санько: Гэтая кніга стане адкрыццём ВКЛ для моладзі|left|5699{/movie}У прэзентацыі бралі ўдзел не толькі аўтары, пісьменнік Уладзімір Арлоў і мастак Зміцер Герасімовіч, але і вядомыя гісторыкі ды навуковы рэдактар кнігі Зміцер Санько.

«Лічу, што паводле сваёй значнасці для фармавання нацыянальнай свядомасці сённяшнюю падзею можна параўнаць хіба што з выданнем «Гісторыі Беларусі» Вацлава Ластоўскага, якая выйшла сто гадоў таму», – гаворыць Зміцер Санько. Паводле яго, для сучаснай беларускай моладзі гэтая кніга будзе адкрыццём цэлага кантыненту пад назовам Вялікае Княства Літоўскае.

Як расказаў Зміцер Герасімовіч, для ілюстравання кнігі ён выкарыстоўваў шмат прыватных калекцыяў замежных краінаў: Аўстрыі, Нямеччыны і асабліва Польшчы ды Літвы. «Без прадстаўленых там твораў мастацтва і матэрыяльнай культуры спадчыны ВКЛ, без доступу ў архівы, музеі ды бібліятэкі гэтых краінаў мы б не маглі прадставіць такі багаты матэрыял у нашай кнізе», – адзначыў мастак.

belsat.eu

Стужка навінаў